TGViewer
BGmedia: новости — 2026 BGmedia: новости — 2026 @bgazeta · 830 subscribers
Post #44931 368
🔫 28 верасня 1937 года ў Мінску расстралялі Уладзіслава Галубка — беларускага драматурга, празаіка, рэжысёра, акцёра і мастака, ураджэнца Брэстчыны.

Ён нарадзіўся 15 мая 1882 года на чыгуначнай станцыі Лясная — цяпер гэта 🦬 Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці. Бацька Галубка быў чыгуначнікам. Пасля ягонай смерці сям’я засталася з шасцю дзецьмі, і Уладзіславу давялося рана пайсці працаваць: ён быў грузчыкам, працаваў у краме, а пасля — слесарам у Мінскім чыгуначным дэпо. Скончыць гарадское вучылішча яму не ўдалося.

З дзяцінства Галубок захапляўся тэатрам: з дзесяці гадоў хадзіў на спектаклі вандроўных труп, а пазней сам выступаў у адной з іх. У 1906 годзе ў «Нашай Ніве» надрукавалі яго першыя вершы і апавяданні. У 1913-м у Пецярбургу выйшаў першы зборнік Галубка — «Апавяданні».

У 1917 годзе ён далучыўся да Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. За тую восень напісаў тры п’есы, якія паставіла яго трупа. У 1920 годзе Галубок стварыў у Мінску Трупу беларускіх артыстаў і ўзначаліў яе. Пазней яна стала Беларускім дзяржаўным вандроўным тэатрам: артысты ездзілі па Беларусі і выступалі ў гарадах і вёсках, часам дабіраючыся да іх пешшу.

Галубок не толькі пісаў п’есы, але і ставіў іх, граў на сцэне і сам рабіў дэкарацыі. Яго спектаклі мелі поспех у гледачоў: напрыклад, «Ганку» трупа паказала 498 разоў. У 1928 годзе Галубку прысвоілі званне народнага артыста — ён стаў першым беларускім артыстам, які яго атрымаў. У ягоным тэатры пачынала сцэнічную кар’еру Стэфанія Станюта.

У 1937 годзе Галубка арыштавалі, у ягонай кватэры правялі ператрус і забралі рукапісы. Сям’я доўга не ведала пра ягоны лёс: у дакументах паведамлялася, што ён памёр у 1942 годзе ад гіпертаніі. Насамрэч Галубка расстралялі ў Мінску 28 верасня 1937 года. Месца яго пахавання невядомае.

Уладзіслава Галубка пасмяротна рэабілітавалі ў 1957 годзе.
  • ❤ 2
More from @bgazeta
  1. Sep 29, 2026🚱 «Невозможно приготовить еду»: в Боровлянах под Минском два месяца невозможно пользовать…
  2. Sep 29, 2026📞«Заяўкі ў 115 ігнаруюць месяцамі»: случчане скардзяцца на парослыя вуліцы і двары ў цэнт…
  3. Sep 29, 2026🚰 В Боровлянах после отключения света из кранов пошла вода цвета чая. После ночного отклю…
  4. Sep 29, 2026⛽ Черный дизель на «Лукойле»: беларусы жалуются на массовые поломки авто после заправки в…
  5. Sep 29, 2026💥 В Кобрине водитель после наезда на мальчика на самокате выбежал из машины и отнес ребен…
  6. Sep 29, 2026🧐 Еще никто ничего не написал, а Лукашенко уже оправдывается. Почему? Лукашенко назначил…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →