TGViewer
Полк Каліноўскага Полк Каліноўскага @belwarriors · 21.9K subscribers
Post #1403 56.3K
🤝Батальён імя Кастуся Каліноўскага і Беларускі Свабодны тэатар заключылі пагадненьне аб гуманітарным і культурным супрацоўніцтве.

Беларускі Свабодны тэатар плянуе прадстаўляць батальён Каліноўскага на міжнародных культурных пляцоўках з мэтай збору сродкаў і закупкі абсталяваньня для аказаньня дапамогі ў яго дзейнасьці. Таксама тэатар гатовы арганізоўваць мэтавыя зборы сродкаў на набыцьцё сродкаў абароны і мэдыцынскага абсталяваньня для дапамогі ў выкананьні батальёнам сваіх задач.

Батальён Каліноўскага абавязваецца забясьпечыць для творчай групы Свабоднага тэатра доступ да асабовага складу для збору інфармацыі з мэтай стварэньня тэатральнай і кінапрадукцыі, заснаванай на дакумэнтальным матэрыяле, а таксама, у асаблівых выпадках, прадстаўляць прадстаўнікам батальёна магчымасьць для ўдзелу ў спэцыяльных культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца Беларускім Свабодным тэатрам.

З красавіка 2022 года ў батальёне імя Кастуся Каліноўскага праходзіць службу адзін з актораў Беларускага Свабоднага тэатра.
  • 👍 945
  • ❤ 183
  • 🔥 30
  • 👏 19
  • 🤬 17
  • 🤔 9
  • 😱 1
More from @belwarriors
  1. Jan 6, 2026Вчора під час виконання бойового завдання ми втратили другу машину за останні два місяці.…
  2. Nov 20, 2025До роти ударних FPV підрозділу SA COMPANY у складі 3-го батальйону приєдналися наші друзі…
  3. Aug 24, 2025Друзі, бажаємо всім міцного здоров’я! Тактичній групі імені Микити Кривцова у складі Міжна…
  4. Jul 10, 2025Тактична Група Кривцова розпочинає новий збір на дообладнання нового фпв екіпажа. Купуємо…
  5. Apr 22, 2025Відбиття великого штурму на Запорізьському напрямку 16.04.25 з залученням 40 од техники. А…
  6. Feb 16, 2025Тактычная група Крыўцова працягвае сваю працу і нішчыць ворага кожнага дня. Шмат новых від…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →