⚡ Беларуская Рада культуры, Free Belarus Center і Action Office запускаюць акселератар культурных праектаў, прысвечаных выклікам сучаснасці.
Беларускія творчыя дзеячы і дзяячкі запрашаюцца да ўдзелу ў 3-месячнай праграме падтрымкі праектаў, якія з’яўляюцца мастацкай рэакцыяй на выклікі сучаснасці і шукаюць на іх адказы.
Узрушэнні апошніх двух гадоў размываюць культурную і мастацкую супольнасць Беларусі па некалькіх краінах, пазбаўляючы пляцовак для супольнай творчасці, пры гэтым даюць для яе шмат падстаў. Акселератар запускаецца з мэтай прадаставіць прастору для калектыўнай рэфлексіі, дапамагчы аднавіць творчае ўзаемадзеянне крэатараў, натхніць і паскорыць іх працу над сваімі ідэямі.
🔺 Падрабязнасці тут
#магчымасці
Post #704
1.03K
Forwarded from ArtPower Belarus
