TGViewer
Хроника Антивоенного Движения Хроника Антивоенного Движения @belplatform · 775 subscribers
Post #557 1.44K

Forwarded from Беларусы Замежжа

Старшыня Рады БНР зьвярнулася да беларускіх ваяроў, якія змагаюцца на баку Ўкраіны

Дарагія беларускія дабраахвотнікі - абаронцы Ўкраіны!

Я ўзрушаная вітаць беларусаў батальёну імя Каліноўскага, якія трымаюць у руках зброю пад нашымі нацыянальнымі сымбалямі - бел-чырвона-белым сьцягам і "Пагоняй".

У першы дзень расейскай агрэсіі супраць Украіны Рада БНР, як гістарычнае дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі на Выгнаньні, абвясьціла, што "разглядае любую падтрымку, якую беларусы ў Беларусі і ўсім сьвеце будуць аказваюць украінскаму народу і дзяржаве ў справе абароны сувэрэнітэту Украіны ад вонкавай агрэсіі, а таксама такую падтрымку трэцім бакам, якія б дзейнічалі ў названых мэтах, як адпаведную доўгатэрміновым інтарэсам нацыянальнай бясьпекі Беларусі".

Дарагія беларусы-ваяры і цывільныя валянтэры!

Абарона Ўкраіны ці дапамога абароне Ўкраіны - сьвятая справа для кожнага ва ўсім цывілізаваным сьвеце. Тым больш для найбліжэйшага суседняга народу, як беларусы.

Але для беларусаў дадатковая важнасьць ёсьць у тым, што перамога Ўкраіны неабходная і для нашае нацыянальнае перамогі, для вызваленьня Беларусі.

Нарэшце, трэцяя сьвятая справа ёсьць у тым, што беларускі збройны дабраахвотнік, баронячы Ўкраіну, сваёй крывёю і жыцьцём ратуе гонар беларускага імя перад украінцамі і народамі цывілізаванага сьвету - у той час, калі Лукашэнка ўвайшоў у злачынную змову з Пуціным супраць перш беларускага народу ды пасьля й супраць Украіны.

Я маю гонар вітаць усіх беларусаў, якія робяць гэтыя сьвятыя справы ў шэрагах Збройных сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны, Інтернацыянальнага легіёну абароны Ўкраіны, у тэрытарыяльных абаронах Украіны ў многіх месцах.

Пачэсную справу робяць таксама беларускія цывільныя валянтэры, якія падтрымліваюць беларускіх і ўкраінскіх ваяроў ва Ўкраіне і ў дыяспары: у Канадзе, ЗША, Польшчы, Чэхіі, Вялікай Брытаніі і паўсюль.

Вялікі гонар належыцца безумоўна ўсім беларусам, якія знаходзяць спосабы дапамагчы перамозе Ўкраіны з самой Беларусі ва ўмовах палітычнага тэрору і таксама, часта, з рызыкай для жыцьця.

Так здаралася ў гісторыі нашых суседзяў, - як Чэхаславаччыны і Польшчы, - што асноваю для іх нацыянальнага войска сталіся іх нацыянальныя легіёны ў складзе войскаў іншых дзяржаваў.

Беларускае нацыянальнае войска, якое б ня здрадзіла беларускаму народу - ані як найміт нутранага захопніка ўлады, ані як калябарант Крамля, - яшчэ мае зьявіцца. Гэта тое, чаго не хапіла для абароны незалежнасьці БНР у 1918 годзе, і тое, што неабходна для незалежнасьці і вызваленьня Беларусі цяпер. Я дзякую ўладам Ўкраіны за стварэньне магчымасьці беларусам змагацца за Ўкраіну пад уласным нацыянальным сьцягам.

Слава Ўкраіне!
Жыве Беларусь!


@belarusy_zarubezhja
YouTube Старшыня Рады БНР зьвярнулася да беларускіх ваяроў, якія змагаюцца на баку Ўкраіны Дарагія беларускія дабраахвотнікі - абаронцы Ўкраіны! Я ўзрушаная вітаць беларусаў батальёну імя Каліноўскага, якія трымаюць у руках зброю пад нашымі нацыянальнымі сымбалямі - бел-чырвона-белым сьцягам і "Пагоняй". У першы дзень расейскай агрэсіі супраць…
More from @belplatform
  1. Jul 17, 2022Итоги работы Беларусского Антивоенного Движения за неделю 11-17 июля Присоединяйтесь к Дви…
  2. Jul 4, 2022Итоги работы Беларусского Антивоенного Движения за неделю 27 июня – 3 июля Присоединяйтесь…
  3. Jul 1, 2022Итоги этого дня работы Беларусского Антивоенного Движения Присоединяйтесь к Движению прямо…
  4. Jun 29, 2022Итоги этого дня работы Беларусского Антивоенного Движения Присоединяйтесь к Движению прямо…
  5. Jun 27, 2022Итоги этого дня работы Беларусского Антивоенного Движения Присоединяйтесь к Движению прямо…
  6. Jun 27, 2022Итоги работы Беларусского Антивоенного Движения за неделю 20-26 июня Присоединяйтесь к Дви…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →