TGViewer
Хроника Антивоенного Движения Хроника Антивоенного Движения @belplatform · 775 subscribers
Post #411 1.73K
Зборная Беларусі па футболе будзе пазбаўлена магчымасці арганізацыі матчаў на нейтральным полі. Матч са Славакіяй у Лізе Нацый пад пытаннем.

BSSF звярнуўся да футбольных федэрацый Турцыі, ААЭ, Ізраэля, Венгрыі, Сербіі, Грузіі, Арменіі, Казахстана, Азербайджана, Малдовы, Узбекістана і Кіргізіі. Фонд заклікаў не прадастаўляць спартыўную інфраструктуру гэтых краін для правядзення міжнародных матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе ў сувязі з публічнай падтрымкай кіраўніцтва АБФФ, трэнераў і некаторых гульцоў нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі і праводзімай ім палітыкі, у тым ліку дапамога Пуціну ў вайне супраць Украіны.

Таксама фонд звярнуўся да федэрацыі футбола Славакіі і заклікаў байкатаваць наступны матч са зборнай Беларусі ў розыгрышы Лігі Нацый па тых жа падставах.
У бліжэйшы час прадстаўнікі Фонду правядуць кансультацыі з некаторымі афіцыйнымі асобамі.

Лічым такога роду рашэнні часовай і вымушанай тактычнай мерай прамога ўзаемадзеяння з нацыянальнымі федэрацыямі, таму што УЕФА і ФІФА занадта непаваротлівыя ў прыняцці рашэнняў. Наша мэта — прыпыненне членства АБФФ у гэтых арганізацыях, персанальныя санкцыі ў дачыненні да кіраўніцтва і допуск да прафесійнай дзейнасці толькі тых футбалістаў, якія супраць рэжыму Лукашэнкі, незалежна ад краіны знаходжання клуба.

#саботажработырежима
More from @belplatform
  1. Jul 17, 2022Итоги работы Беларусского Антивоенного Движения за неделю 11-17 июля Присоединяйтесь к Дви…
  2. Jul 4, 2022Итоги работы Беларусского Антивоенного Движения за неделю 27 июня – 3 июля Присоединяйтесь…
  3. Jul 1, 2022Итоги этого дня работы Беларусского Антивоенного Движения Присоединяйтесь к Движению прямо…
  4. Jun 29, 2022Итоги этого дня работы Беларусского Антивоенного Движения Присоединяйтесь к Движению прямо…
  5. Jun 27, 2022Итоги этого дня работы Беларусского Антивоенного Движения Присоединяйтесь к Движению прямо…
  6. Jun 27, 2022Итоги работы Беларусского Антивоенного Движения за неделю 20-26 июня Присоединяйтесь к Дви…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →