TGViewer
Хроника Антивоенного Движения Хроника Антивоенного Движения @belplatform · 774 subscribers
Post #20 1.22K
Дайджэст: зборы

Фонд медыцынскай салідарнасці
📌 Збор на медыцынскую дапамогу лекарцы Таццяне і падтрымку яе сям'і. На жанчыну ціснулі па месцы працы за ўдзел у акцыях, адмову падпісваць лісты за адмену санкцый ды нежаданне праводзіць ідэалагічную працу з супрацоўнікамі ўласнага аддзялення, а пераслед яе мужа пачалі ГУБАЗіК і КДБ. У тым ліку, з-за атрыманага стрэса, па пераездзе ў Таццяны аднялася правая рука і абедзве нагі.
👉 Даведацца больш і падтрымаць збор

📌 Збор дапамогі ў пераездзе сям'і лекаркі, на якіх аказваецца ціск. Удзельнічала ў пратэстах і аказвала дапамогу пацярпелым. А пазней сама падвергнулася вобшукам, канфіскацыям тэхнікі, пагрозам, з-за чаго была вымушана пакінуць краіну.
👉 Даведацца больш і падтрымаць збор


Фонд салідарнасці BYSOL
📌 Збор для падтрымкі сям'і Аляксандра Лазарава, якога звольнілі за грамадзянскую пазіцыю і арганізацыю на сваім прадпрыемстве незалежнага прафсаюза.
👉 Даведацца больш і падтрымаць збор

📌 Збор для дапамогі шматдзетнай маці, якой пагражаюць адабраць дзяцей і звольніць з працы за ўдзел у пратэстах і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі.
👉 Даведацца больш і падтрымаць збор


Беларуская Рада Культуры
📌 Збор для падтрымкі сям’і стваральніка жывых скульптур Аляксея Стукіна. Праз сваю палітычную пазіцыю летась быў вымушаны пакінуць краіну. Цяпер ён разам з жонкай і трохгадовай дачкой жыве ў Вільні ды не ў стане аплочваць арэнду жытла, не мае сродкаў на паўсядзённыя расходы.
👉 Даведацца больш і падтрымаць збор

📌 Збор для дапамогі музыкаў рэгі-гурта Botanic Project, якім ў лістападзе давялося неадкладна пакінуць родныя мясціны і пераехаць у Кіеў.
👉 Даведацца больш і падтрымаць збор


Фонд «Страна для Жизни»
📌 Запусціў штомесячную падпіску падтрымкі палітзняволеных, якая дазволіць вам аказваць рэгулярную дапамогу праз штомесячнае аўтаматычнае спісанне любой зададзенай вамі сумы.
👉 Даведацца больш і падтрымаць падпіску
More from @belplatform
  1. Jul 17, 2022Итоги работы Беларусского Антивоенного Движения за неделю 11-17 июля Присоединяйтесь к Дви…
  2. Jul 4, 2022Итоги работы Беларусского Антивоенного Движения за неделю 27 июня – 3 июля Присоединяйтесь…
  3. Jul 1, 2022Итоги этого дня работы Беларусского Антивоенного Движения Присоединяйтесь к Движению прямо…
  4. Jun 29, 2022Итоги этого дня работы Беларусского Антивоенного Движения Присоединяйтесь к Движению прямо…
  5. Jun 27, 2022Итоги этого дня работы Беларусского Антивоенного Движения Присоединяйтесь к Движению прямо…
  6. Jun 27, 2022Итоги работы Беларусского Антивоенного Движения за неделю 20-26 июня Присоединяйтесь к Дви…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →