Дайджэст: магчымасці
Гранты для развіцця занятасці моладзі і прадпрымальніцтва
🎯 Праграма EU4Youth абвясціла конкурс праектаў на атрыманне грантаў на дзейнасць, накіраваную на развіццё лічбавых навыкаў моладзі, развіццё навыкаў пераходу да “зялёных” тэхналогіяў і ўдасканаленне навыкаў прадпрымальніцкай дзейнасці і кіравання кар’ерай з акцэнтам на моладзь, якая знаходзіцца ў неспрыяльных варунках.
Конкурса праектаў
🎯 Нідэрландскі Фонд Прынца Клаўса абвесціў старт конкурса праектаў для атрымання прэміі памерам 5 тысяч еўра. Падаваць заяўкі могуць і практыкі культуры з Беларусі. Асабліва заахвачваюцца асобы з эксперыментальнымі мастацкімі практыкамі, якія: прадстаўляюць групы меншасцяў і маргіналізаваныя суполкі ў грамадстве; скіраваныя на стварэнне бяспечнай прасторы для маладых мастакоў, творцаў і ўдзельнікаў; прапаноўваюць новыя наратывы і будучыню гісторыі.
Конкурс грантаў Horizon Europe
🎯 Абвешчаны новы конкурс грантаў ад рамачнай праграмы ЕЗ Horizon Europe. Мэты праграмы: пашырыць маштабы і ўплыў даследаванняў і інавацый па ахове, захаванні і аднаўленні культурнай спадчыны, папулярызацыі яе выкарыстання як значнага рэсурса, развіцці традыцыйнага і сучаснага мастацтва; вырашэнне праблем, такіх як пагаршэнне стану з-за змены клімату, забруджвання навакольнага асяроддзя, стыхійных або тэхнагенных катастроф, рабаванняў і незаконнага абароту і інш.; павысіць міжнародную канкурэнтаздольнасць культурнай прадукцыі Еўропы (у прыватнасці, кіно і музыкі).
Арт-рэзідэнцы ў Варшаве
🎯 Пачынаецца прыём заявак у арт-рэзідэнцыю "Дома творцаў", якая адбудзецца ў Варшаве ў сакавіку і красавіку гэтага году. Тэма рэзідэнцыі: традыцыйная беларуская культура. У сакавіку запрашаюцца майстры, мастакі, дызайнеры, якія ўжо займаюцца традыцыйным мастацтвам, а таксама і тыя, каму цікава тэма традыцыі і стварэнне сучасных твораў мастацтва прысвечаных гэтай тэматыцы. У красавіку на рэзідэнцыю запрашаюцца этна-музыкі (інструменталісты і спевакі).
Праграма дапамогі журналістам
🎯 Belarus Solidarity Fund пры Human Rights Foundation (HRF) запускае праграму дапамогі беларускім журналістам у выгнанні. Праграма адкрыта для прафесійных журналістаў, блогераў, якія ў апошні час пакінулі Беларусь з-за рэпрэсій рэжыму і сутыкаюцца з фінансавымі цяжкасцямі.
Post #19
1.17K