TGViewer
Хроника Антивоенного Движения Хроника Антивоенного Движения @belplatform · 774 subscribers
Post #18 1.08K
Дайджэст: адукацыйныя магчымасці

Візуальнае мастацтва для грамадскіх арганізацый і ініцыятыў
📚 Як зачапіць аўдыторыю, ды як аформіць ідэі ў зразумелы і якасны візуал!? Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» падрыхтаваў адмысловы пакет матэрыялаў пра візуальны сторытэлінг, фірмовы стыль, анімацыю ў Photoshop, Email-рассылкі, стварэнне крутых прэзентацый і многае іншае для НДА.

Набор на праграму Кіркланда
📚 Праграма можа быць карыснай, у тым ліку, і для грамадска-культурніцкіх дзеячоў Беларусі. Падаваць заяўкі могуць маладыя лідэры і эксперты з вышэйшай адукацыяй, зацікаўленыя ў развіцці дэмакратыі, эканомікі і грамадзянскай супольнасці ў сваіх краінах.

Вільнюскі ўніверсітэт адкрыў прыём дакумэнтаў для замежных студэнтаў
📚 У 2022 годзе ўніверсітэт прапануе 16 праграм бакалаўрыяту, 42 праграмы магістратуры і 2 інтэграваныя праграмы навучання. Некаторыя катэгорыі замежных студэнтаў маюць магчымасць навучацца бясплатна, а таксама атрымліваць стыпендыю.

Онлайн-курсы беларускіх выкладчыкаў
📚 Вольны беларускі ўніверсітэт пры падтрымцы Фонду міжнароднай салідарнасці аб’яўляе рэгістрацыю на бясплатныя онлайн-курсы беларускіх выкладчыкаў на веснавы семестр. Чаканы пачатак заняткаў - канец студзеня-люты 2022 года.

Вебінар па тайм-мэнэджменту
📚 Вебінар Аксаны Сіланцьевай, мультымедыйнай прадзюсаркі і медыятрэнеркі, пра тое, якім чынам засяроджвацца на самым галоўным і здольнасці арганізаваць сябе ды свой працоўны працэс. Удзел бясплатны.
More from @belplatform
  1. Jul 17, 2022Итоги работы Беларусского Антивоенного Движения за неделю 11-17 июля Присоединяйтесь к Дви…
  2. Jul 4, 2022Итоги работы Беларусского Антивоенного Движения за неделю 27 июня – 3 июля Присоединяйтесь…
  3. Jul 1, 2022Итоги этого дня работы Беларусского Антивоенного Движения Присоединяйтесь к Движению прямо…
  4. Jun 29, 2022Итоги этого дня работы Беларусского Антивоенного Движения Присоединяйтесь к Движению прямо…
  5. Jun 27, 2022Итоги этого дня работы Беларусского Антивоенного Движения Присоединяйтесь к Движению прямо…
  6. Jun 27, 2022Итоги работы Беларусского Антивоенного Движения за неделю 20-26 июня Присоединяйтесь к Дви…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →