TGViewer
Хроника Антивоенного Движения Хроника Антивоенного Движения @belplatform · 774 subscribers
Post #14 1.15K
Дайджэст: зборы

Фонд медыцынскай салідарнасці
📌 Збор для падтрымкі звольненага па палітычных матывах медыка і яго сям'і, які працаваў псіхолагам у беларускім раённым цэнтры ды ў межах палітычнага ціску спачатку быў арыштаваны, а потым пазбаўлены працы.
👉 Даведацца больш і падтрымаць збор


Фонд салідарнасці BYSOL
📌 Збор падтрымкі для палітычнай бежанкі Патапенкі Алесі, чыя сям’я пацярпела ад рэпрэсій. Пад пагрозай крымінальнай справы і пазбаўлення бацькоўскіх правоў Алеся з мужам і дзецьмі была вымушана пакінуць Беларусь.
👉 Даведацца больш і падтрымаць збор

📌 Збор падтрымкі сям'і бежанцаў, якія захварэлі на каранавірус. У Беларусі Наталля і яе сям’я падвергліся 5 ператрусам, канфіскацыі тэхнікі, пагрозам і запужванню, а таксама на жанчыну і яе мужа былі заведзены крымінальныя справы. Пакінуўшы краіну, сям’я захварэла на COVID-19 і апынулася ў цяжкім становішчы.
👉 Даведацца больш і падтрымаць збор


Беларуская Рада Культуры
📌 Збор сродкаў на падрыхтоўку і выпуск аўдыёальбома дзіцячых вершаў палітвязня Андрэя Скурко. Андрэй Скурко, журналіст, рэдактар дзіцячых часопісаў "Дуду", "Асцярожна, дзеці!” ужо колькі месяцаў знаходзіцца за кратамі. Але нават ва ўмовах змрочнай турэмнай паўсядзённасці ён піша дзіцячыя вершы!
👉 Даведацца больш і падтрымаць збор

📌 Збор сродкаў для праграмы “Вясёлы садок”. “Вясёлы садок” — гэта цыкл забаўляльных і адукацыйных праграм, створаных з высакароднай мэтай — выхавання разумнага і вольнага пакалення для будучай Беларусі. Яго робіць каманда прафесіяналаў з любоўю да дзяцей і нацыянальнай культуры. Работы гэтых прафесіяналаў сваёй справы ўжо бачылі многія ў легендарнай “Калыханцы”.Сабраная сума пойдзе на пакрыццё выдаткаў на стварэнне лялек для праграмы, а таксама на рэкламу, прасоўванне і развіццё праекту.
👉 Даведацца больш і падтрымаць збор
More from @belplatform
  1. Jul 17, 2022Итоги работы Беларусского Антивоенного Движения за неделю 11-17 июля Присоединяйтесь к Дви…
  2. Jul 4, 2022Итоги работы Беларусского Антивоенного Движения за неделю 27 июня – 3 июля Присоединяйтесь…
  3. Jul 1, 2022Итоги этого дня работы Беларусского Антивоенного Движения Присоединяйтесь к Движению прямо…
  4. Jun 29, 2022Итоги этого дня работы Беларусского Антивоенного Движения Присоединяйтесь к Движению прямо…
  5. Jun 27, 2022Итоги этого дня работы Беларусского Антивоенного Движения Присоединяйтесь к Движению прямо…
  6. Jun 27, 2022Итоги работы Беларусского Антивоенного Движения за неделю 20-26 июня Присоединяйтесь к Дви…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →