У Гомелі супраць падлетка завялі крымінальную справу — ён скінуў фота вайсковай тэхнікі тэлеграм-каналам
Ліцэіст сфатаграфаваў вайсковую тэхніку і адправіў у тэлеграм-канал, прызнаны экстрэмісцкім у Беларусі, піша «Наша Ніва». Супраць яго завялі справу за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Максімальнае пакаранне — да 7 гадоў турмы. Яшчэ бацькоў траіх падлеткаў пакаралі за «невыкананне абавязкаў па выхаванне дзяцей» — яны нібыта ўначы назіралі за месцам дыслакацыі вайсковай тэхнікі.
Post #121
1.72K