Беларусы сталі ў шыхты поруч з абаронцамі Украіны
У Тэрытарыяльнай абароне Кіева пры палку "Азоў" утварылася беларуская рота - і гэта самая першая рота з замежнікаў, што склалася ва Украіне падчас гэтай вайны ✊
З’яўляецца вялікая колькасць ахвотнікаў падтрымліваць украінцаў са зброяй у руках. Набор адбываецца праз цэнтр падтрымкі добраахвотнікаў у Варшаве.
"Трэба адрозніваць беларускі народ і рэжым, які пануе ў краіне. Украінцы з удзячнасцю ставяцца да тых, хто робіць усё магчымае, каб спыніць вайну, хто дапамагае адбіваць расейскае ўварванне", - кажа адзін з абаронцаў Кіева.
Беларусы разумеюць, што змаганне за Украіну сёння - гэта і змаганне за Беларусь будучыні
#BelarusWithUkraine #StandWithBelarus #StandWithUkraine #BelarusAgainstWar
Post #9
559