Беларусы Эдвард Тарлецкі і Людміла Хрысцесева, якія цяпер жывуць у Швецыі, ад пачатку вайны ва Украіне робяць камуфляжныя сеткі для ўкраінскай арміі
🔹З цягам часу вакол ініцыятывы аб’ядналіся ўкраінцы, якія вымушаныя былі ўцякаць ад вайны, далучыліся і шведы. Яны збіраюцца штосуботу. У нейкі момант, калі ўжо на фронт ва Украіну адправілі чатыры сеткі, вытворчы працэс перарос у сацыяльна-мастацкі праект “Рамёствы, якія ратуюць жыцці”.
Пра гэтую незвычайную дабрачынную супольнасць расказвае @radiosvaboda.
🔸“Мы запрашаем украінцаў і шведаў. Хочам, каб гэта быў праект узаемадапамогі, дзе ўкраінскія сем’і атрымліваюць парады і падтрымку, каб яны не думалі ўвесь час пра вайну. Мы перадаём сеткі ва Украіну і верым, што яны, сплеценыя і зараджаныя нашымі надзеямі і аптымізмам, дапамогуць уратаваць сыноў, бацькоў, мужоў гэтых жанчын”, - кажа Людміла Хрысцесева.
#BelaruswithUkraine
Post #515
402

- ❤ 8