Творчае Аб'яднанне беларусаў "ТутэйшыЯ" сумесна з украінскай супольнасцю Вены стварылі ў аўстрыйскай сталіцы Алею салідарнасці з Украінай
Гэтая мастацкая акцыя сталася таксама заклікам спыніць вайну і “аднаго маразматычнага дзеда”
📍“Калі вы ў Вене, то абавязкова наведайце, сфоткайце, пашырце. Пакуль не замалявалі”, - заклікаюць стваральнікі работ
📍А стрытарт з надзвычай папулярным сёння расійскім вайсковым караблём, які ідзе ў вядомым усім кірунку, можна пабачыць у Вене вось тут
Магчыма, у гарадах, дзе вы жывяцё, таксама з’явіліся муралы, створаныя з мэтай падтрымкі Украіны і з жаданнем спыніць агрэсара. А можа, вы - іх аўтар?
Дасылайце нам фотаздымкі стрытарту, пазначайце іх на мапах, створым разам мапу салідарнасці з Украінай! ✌️
#BelarusWithUkraine #StandWithUkraine
Post #48
574



