“Мы выконваем тут ролю, якую павінна выконваць польская дзяржава”
Вядомая мастачка, актывістка Яна Шостак, якая родам з беларускай Гародні, стала гераіняй праекта “Мы вернемся”. У інтэрв’ю яна расказала пра свой месяц валанцёрства на ўкраінска-польскай мяжы і той настрой, з якім працуе з уцекачамі.
🔻Па магчымасці мы імкнемся людзей супакойваць. Складана паверыць, але мы праінфармавалі больш за 65 тысяч людзей на працягу 15 сутак. Трэба паўтараць слова "бясплатна" шмат разоў, каб людзі маглі паверыць: простыя грамадзяне імкнуцца ўсімі сіламі дапамагчы і падтрымаць.
🔻Усе мы людзі. Кожны мог аказацца ў такой сітуацыі. Не выключана, што апынемся. Калі я ўбачыла, што тут адбываецца, я зразумела, што трэба дзейнічаць. Нельга сядзець склаўшы рукі. Усё тое, што адбываецца, проста перапаўняе галаву, і сядзець дома - гэта не выйсце.
🔻Гэта ўсё людзі, такія, як мы. Гэта ўсё людзі, якія жадаюць жыць мірна ў сваёй краіне. Гэта ўсе людзі, якія не выбіралі, гэта ўсе людзі, якія не жадаюць быць уцекачамі.
#BelarusWithUkraine
Post #203
393