TGViewer
Беларусь у фокусе Беларусь у фокусе @belarusinfocus · 68 subscribers
Post #387 41
Беларускі істэблішмент абмяжоўваў крытыкаў рэжыму ў палітычных, грамадзянскіх і сацыяльных правах, ужываючы штрафныя і маёмасныя экспрапрыяцыі. Законатворцы істотна ўзмацнілі жорсткасць рэпрэсіўнага заканадаўства. Напрыканцы года кіруючы клас прыняў рашэнне пазбаўляць грамадзянства беларусаў за экстрэмісцкую дзейнасць, а фактычна – за актыўную грамадзянскую пазіцыю і крытыку рэжыму Лукашэнкі.

Да канца года ахоўнікі рэжыму завяршылі маштабную зачыстку грамадзянскай супольнасці і вывелі па-за межы легальнай дзейнасці болей за 1,0 тыс. некамерцыйных арганізацый. Улады наважыліся на ліквідацыю ўсіх незалежных прафсаюзаў і крымінальны пераслед іхных лідараў.

Беларускі істэблішмент адмовіўся ад памякчэння рэпрэсій, нягледзячы на першапачатковыя намеры амніставаць частку палітвязняў да Дня народнага адзінства ў верасні. У апошнім квартале ахоўнікі рэжыму актывізавалі пераслед у адносінах да апанентаў, што можа быць звязана са спробай прымусу іншадумцаў да поўнай дэпалітызацыі і абсентэізму напярэдадні пачатку новага электаральнага цыклу.

Прагнозы на 2023 год

➡️Падтрыманне высокага ўзроўню падаткавых, штрафных і маёмасных экспрапрыяцый у прыватнага сектару і нелаяльных груп насельніцтва для ўтрымання лаяльнасці ахоўнікаў рэжыму, дзяржапарату і дзяржсектару з імкненнем захаваць долю апошняга ў занятасці.
➡️Захаванне ручнога кіравання эканомікай і ўмяшання ў яе Аляксандра Лукашэнкі з папулісцкімі ініцыятывамі для падняцця асабістых рэйтынгаў.
➡️Утрыманне на высокім узроўні апаратнай вагі сілавікоў з аслабленнем уплыву тэхнакратаў і маштабнымі уліваннямі ў дзяржсектар, а таксама высокай інфляцыяй.
➡️Сілавы рэжым падрыхтоўкі да правядзення выбараў у парламент, мясцовыя саветы і УНС з актывізацыяй GoNGO і лаяльных рэжыму апазіцыянераў.
More from @belarusinfocus
  1. Jul 5, 2023Кіруючы клас правёў зачыстку палітычнай прасторы ад апазіцыйных партый і сфармаваў новую п…
  2. Jul 4, 2023А. Лукашенко и В. Путин вновь заговорили о перспективах Союзного государства России и Бела…
  3. Jun 28, 2023«Военный мятеж» ЧВК «Вагнер» во главе с его неформальным лидером Евгением Пригожиным, за к…
  4. Jun 26, 2023Специальная военная операции РФ в Украине вышла на «запланированную» мощность и охватила р…
  5. Jun 20, 2023Какое будущее ждёт отношения Беларуси и Украины? Приглашаю на презентацию нашей аналитичес…
  6. Jun 16, 2023Дэмсілы атрымліваюць рэпутацыйныя страты ў выніку медыйнага рэзанансу ад унутранага канфлі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →