TGViewer
Беларусь у фокусе Беларусь у фокусе @belarusinfocus · 68 subscribers
Post #386 31
Вынікі года 2022

Кіруючы клас:
Прагрэсуючая рэакцыя і кансалідацыя вакол Лукашэнкі

На працягу 2022 года беларускаму істэблішменту атрымалася ўзнавіць давер насельніцтва да дзяржаўных інстытутаў з дапамогай папулісцкіх захадаў і жорсткіх рэпрэсій на фоне вайны ва Украіне. Сілавы блок захаваў найбольшую апаратную вагу ў параўнанні з цывільнымі ведамствамі разам з узмацненнем ідэалагізацыі ў дзяржсектары і бюджэтных сферах, а таксама аднаўленнем савецкіх практык выхавання лаяльнасці насельніцтва. Урад і Нацбанк утрымаў эканоміку ад абвалу ў сітуацыі санкцый і закрыцця экспартных рынкаў Украіны і ЕС, а павольнае падзенне дабрабыту стала прымальнай платай для большасці насельніцтва за няўдзел беларускага войска ў вайне на тэрыторыі Украіны.

Кіруючаму класу атрымалася дасягнуць аднаўлення рэйтынгаў даверу насельніцтва да дзяржаўных інстытутаў за кошт:

🛑паступовай кансалідацыі дзяржапарату, а затым і насельніцтва вакол асобы Аляксандра Лукашэнкі на фоне вайны ва Украіне;
ухілення рэжыму Лукашэнкі ад наўпроставага ўдзелу беларускага войска ў агрэсіі на тэрыторыі Украіны;
🛑папулісцкіх захадаў у цэнавым рэгуляванні, якія, аднак, істотна дэстабілізавалі сітуацыю ў гандлі;
🛑падтрымання высокага ўзроўню занятасці і працы дзяржаўных кампаній, стабільнасці на фінансава-валютным рынку без рэзкіх абвалаў, нягледзячы на эканамічную рэцэсію і санкцыі;
🛑звужэння аўдыторыі незалежных медыя за кошт іх жорсткай зачысткі і паступовай крыміналізацыі спажывання альтэрнатыўнага інфармацыйнага прадукту ўнутры краіны.

Кіруючы клас кансалідаваў сілавы блок, вертыкаль і дзяржсектар вакол аўтакрата, што ўмацавала персаналісцкі рэжым, адклала трансфармацыю і развіццё іншых дзяржаўных інстытутаў на пазнейшы перыяд.

Беларускі істэблішмент актывізаваў карэктаванне заканадаўства і ўдакладненне зменаў у палітычнай сістэме ў другім паўгоддзі, як толькі першаму прэзідэнту атрымалася ўзмацніць асабістыя пазіцыі і вярнуць давер з боку насельніцтва. Да гэтага часу Лукашэнка пракрасцінаваў, выказваючы пад ціскам абставінаў няўцямныя развагі наконт трансфармацыі персаналісцкага рэжыму ў калектыўнае праўленне і пераразмеркавання ўладных паўнамоцтваў.

Рост даверу насельніцтва і кансалідацыя вакол аўтакрата забяспечвалася за кошт пераразмеркавання сродкаў ад сярэдняга класа на карысць сілавога блоку, бюджэтнікаў і дзяржсектару эканомікі.

Першы прэзідэнт Беларусі імкнецца захаваць высокай долю дзяржавы ў эканоміцы і трансферце дабротаў. Доля бенефіцыяраў дзяржаўнага пераразмеркавання хоць і змяншаецца, але застаецца вялікай. Найбуйнешымі групамі атрымальнікаў выгодаў ад дзяржавы з’яўляюцца: пенсіянеры (каля 2,4 млн), а таксама бюджэтнікі і работнікі дзяржсектару (каля 1,6 млн або каля 38% ад занятых у эканоміцы).

Нягледзячы на льготы і маштабныя ўліванні, доля дзяржсектару ў занятасці насельніцтва скарачаецца з кожным годам. Колькасць пенсіянераў таксама змяншаецца, што звязана з павелічэннем смяротнасці ад ковіду (улады нават схавалі статыстыку), а таксама рэфармаваннем сістэмы з падвышэннем узросту і скарачэннем пенсійных гарантый.

На працягу ўсяго 2022 года ахоўнікі рэжыму дэпалітызавалі грамадства, адвучвалі прыхільнікаў перамен ад грамадска-палітычнай актыўнасці і дэматывавалі пратэсны рух жорсткімі рэпрэсіямі (затрыманнямі, крымінальнымі справамі, суровымі судовымі выракамі з вялікімі турэмнымі тэрмінамі). Пераслед пашырыўся на сем’і актывістаў прадэмакратычнага руху. Ахоўнікі рэжыму запалохвалі іншадумцаў выбарачнымі, але маштабнымі карнымі захадамі за публічныя праявы іншадумства, у тым ліку ў інтэрнэце.

На працягу ўсяго года сілавікі праводзілі карную аперацыю ў адносінах да маніфестантаў 2020, каб дэматываваць прыхільнікаў перамен і папярэдзіць вулічную мабілізацыю грамадства ў будучым. Спіс экстрэмістаў і тэрарыстаў з ліку актывістаў пратэснага руху напрыканцы году перасягнуў 2,0 тыс. чалавек.
More from @belarusinfocus
  1. Jul 5, 2023Кіруючы клас правёў зачыстку палітычнай прасторы ад апазіцыйных партый і сфармаваў новую п…
  2. Jul 4, 2023А. Лукашенко и В. Путин вновь заговорили о перспективах Союзного государства России и Бела…
  3. Jun 28, 2023«Военный мятеж» ЧВК «Вагнер» во главе с его неформальным лидером Евгением Пригожиным, за к…
  4. Jun 26, 2023Специальная военная операции РФ в Украине вышла на «запланированную» мощность и охватила р…
  5. Jun 20, 2023Какое будущее ждёт отношения Беларуси и Украины? Приглашаю на презентацию нашей аналитичес…
  6. Jun 16, 2023Дэмсілы атрымліваюць рэпутацыйныя страты ў выніку медыйнага рэзанансу ад унутранага канфлі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →