TGViewer
Беларусь у фокусе Беларусь у фокусе @belarusinfocus · 68 subscribers
Post #367 53
Ахоўнікі рэжыму актывізуюць кампанію па прымусу апанентаў да самацэнзуры ў інтэрнэце, а таксама адмовы ад крытыкі дзяржапарату і дзеянняў на міжнародным узроўні па пазбаўленні легітымнасці і ўвядзенні санкцый у адносінах да кіруючага класа. Вышэйшае кіраўнцітва захоўвае высокай ролю сілавікоў у папаўненні бюджэту, а таксама штрафных і маёмасных экспрапрыяцый у бізнеса і нелаяльных груп насельніцтва.

Сілавікі актывізуюць дысцыплінарную кампанію па прымусу апанентаў рэжыму да адмовы ад публічнай крытыкі вышэйшых чыноўнікаў. Нягледзячы на папярэднія жорсткія захады ахоўнікаў рэжыму, крытычныя каментары ў адносінах да дзяржаўных органаў і вышэйшага кіраўніцтва дзяржавы не спыняюцца. Адбываюцца масавыя затрыманні затрыманні з нагоды каментароў аб смерці Уладзіміра Макея.

Прызначаная дата завочнага суда над Аляксандрай Герасіменяй і Аляксандрам Апейкіным за «заклікі да санкцый». СК завяршыў расследаванне справы Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай і іншых членаў Каардынацыйнага савету.

Сілавікі не спыняюць кампанію па татальнай зачыстцы рэгіёнаў ад актывістаў пратэснага руху і іншадумцаў.

Ахоўнікі рэжыму працягваюць прымус бізнеса да выканання папулісцкіх рашэнняў Аляксандра Лукашэнкі ў цэнавым рэгуляванні.
На гаспадыню сельмагаў пад Жабінкай завялі крымінальную справу за завышэнне коштаў. У Баранавічах пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу за павышэнне цаны на 13%.

У 2023 годзе ўлады плануюць сабраць рэкордную суму штрафаў. Значная доля паступленняў плануецца за кошт экспрапрыяцыі маёмасці апанентаў рэжыму і нелаяльных груп насельнцітва.

Правячы клас перасцерагаецца росту незадаволенасці грамадства і працягвае пераразмяркоўваць бюджэтныя сродкі на куплю лаяльнасці сілавікоў. Улады вымушаны рабіць падвышэнне заробкаў асобным катэгорыям бюджэтнікаў за кошт рэзерваў.

Урад дэманструе эканамічны аптымізм, што хутчэй звязана з захаваннем занятасці насельніцтва і падтрыманнем працы дзяржкампаній, а не паказнікамі развіцця эканомікі.
Дабрабыт насельніцтва працягвае паступова пагаршацца, што аднак не выклікае адкрытага росту незадаволенасці ў грамадстве на фоне вайны ва Украіне. Павялічылася колькасць грамадзян з даходамі за рысай беднасці. Запазычанасць па крэдытах расце пяты месяц запар.

Працягваецца скарачэнне занятасці ў раней адным з найбольш перспектыўных сектараў – ІТ сферы. Аляксандр Лукашэнка асабіста трымае на кантролі сітуацыю з развіццём ПВТ, узмацняе сілавы і ідэалагічны нагляд з боку дзяржавы.

Ідэолагі пачынаюць падрыхтоўку грамадскай думкі да магчымага карэктавання канстытуцыі і выбарах кіраўніка краіны (прэзідэнта) на Усебеларускім народным Сходзе, што рэзануе з асабістымі жаданнямі Аляксандра Лукашэнкі.
Правячы клас асцерагаецца палітызацыі грамадства падчас палітычных кампаній, асабліва ва ўмовах нізкіх рэйтынгаў дзяржінстытутаў і высокай палярызацыі ў грамадстве. Улады плануюць пратэставаць абноўленую сістэму і лаяльнасць арганізатараў выбарчага працэсу падчас адзінага дня галасавання на выбарах у парламент і мясцовыя саветы.

Такім чынам, правячы клас разлічвае на сілавікоў у рэгуляванні незадаволенасці насельніцтва і працягне дэпалітызаваць грамадства маштабнымі рэпрэсіямі ў адносінах да іншадумцаў.
  • 👍 1
More from @belarusinfocus
  1. Jul 5, 2023Кіруючы клас правёў зачыстку палітычнай прасторы ад апазіцыйных партый і сфармаваў новую п…
  2. Jul 4, 2023А. Лукашенко и В. Путин вновь заговорили о перспективах Союзного государства России и Бела…
  3. Jun 28, 2023«Военный мятеж» ЧВК «Вагнер» во главе с его неформальным лидером Евгением Пригожиным, за к…
  4. Jun 26, 2023Специальная военная операции РФ в Украине вышла на «запланированную» мощность и охватила р…
  5. Jun 20, 2023Какое будущее ждёт отношения Беларуси и Украины? Приглашаю на презентацию нашей аналитичес…
  6. Jun 16, 2023Дэмсілы атрымліваюць рэпутацыйныя страты ў выніку медыйнага рэзанансу ад унутранага канфлі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →