TGViewer
Беларусь у фокусе Беларусь у фокусе @belarusinfocus · 68 subscribers
Post #363 57
Правячы клас павялічвае штрафныя і падаткавыя экспрапрыяцыі ў бізнэса і арэндадаўцаў, а таксама пакрокава падвышае падаткавую нагрузку на шырокія групы насельніцтва. Прамыслоўцы з дзяржсектару разлічваюць на павелічэнне маштабных уліванняў у эканоміку і чарговы этап асваення сродкаў, нягледзячы на правалы папярэдніх кампаній па імпартазамяшчэнні і мадэрнізацыі. ІТ-сектар працягвае губляць буйных інвестараў і стартапы, у тым ліку з-за празмернай увагі з боку вышэйшага кіраўніцтва і спроб прымусу да ідэалагічнай лаяльнасці.

Урад плануе падняць стаўкі падаходнага падатку для тых, хто здае ў арэнду жыллё, гаражы, машына-месцы. Чыноўнікі ўводзяць новы штраф за парушэнні па коштах для кампаніяў і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Урад плануе павялічыць падаткавую нагрузку для шырокіх груп насельніцтва пакрокава з улікам іх магчымай рэакцыі. Хаця рэальныя даходы насельніцтва паскараюць падзенне. Рост падатку на першую кватэру складзе каля 10%, што не павінна выклікаць рэзкую незадаволенасць дзеяннямі ўраду і пратэстную мабілізацыю ўласнікаў.

Грамадства адчувае адмоўныя эфекты ад ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі па рэгуляванні цэн у выглядзе з’яўлення дэфіцыту асобных тавараў на паліцах крамаў. Аднак, па ўсёй верагоднасці, гэта нязначна турбуе вышэйшае кіраўніцтва.
Дэфіцыт імпартных тавараў у меньшай ступені закранае традыцыйных сімпатызантаў Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку групы насельніцтва з невысокімі даходамі.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падкрэслівае перавагі ручнога кіравання і справаздачыцца аб станоўчых выніках цэнавага рэгулявання ў выглядзе дэфляцыі. Старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава звяртае ўвагу на неабходнасць забеспячэння “справядлівых” цэнаў.

Вышэйшае кіраўніцтва дэманструе аптымізм у сувязі з сыходам шэрагу замежных кампаній з беларускага рынку і разлічвае працягнуць жорсткую лінію ў адносінах да замежных інвестараў.

Улады працягваюць абмяжоўваць правы замежных інвестараў. Урад забараніў прадаваць актывы сеткі лабараторый “Сінэва”.

Аляксандр Лукашэнка асабіста кантралюе сітуацыю ў ІТ-сектары, які лічыць на роўні з прадпрымальнікамі адным з самых нелаяльных сектароў эканомікі. З ПВТ зыходзіць адзін з самых найлепшых стартапаў Казахстану. Амерыканскі мільярдэр са спісу Forbes ліквідуе свой ІТ-бізнэс у Беларусі.

Падзенне ВУП працягваецца, аднак улады дэманструюць аптымізм. На “Гарызонце” назвалі новую дату серыйнага запуску беларускага ноўтбука.

Такім чынам, правячы клас працягне пераразмеркаванне сродкаў ад прыватнага бізнэсу на ўтрыманне дзяржсектару і занятасці ў ім.
  • 👍 1
More from @belarusinfocus
  1. Jul 5, 2023Кіруючы клас правёў зачыстку палітычнай прасторы ад апазіцыйных партый і сфармаваў новую п…
  2. Jul 4, 2023А. Лукашенко и В. Путин вновь заговорили о перспективах Союзного государства России и Бела…
  3. Jun 28, 2023«Военный мятеж» ЧВК «Вагнер» во главе с его неформальным лидером Евгением Пригожиным, за к…
  4. Jun 26, 2023Специальная военная операции РФ в Украине вышла на «запланированную» мощность и охватила р…
  5. Jun 20, 2023Какое будущее ждёт отношения Беларуси и Украины? Приглашаю на презентацию нашей аналитичес…
  6. Jun 16, 2023Дэмсілы атрымліваюць рэпутацыйныя страты ў выніку медыйнага рэзанансу ад унутранага канфлі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →