TGViewer
Беларусь у фокусе Беларусь у фокусе @belarusinfocus · 68 subscribers
Post #359 59
Парадак дня незалежных медыя фармуе спрэчкі, праблемы і абвінавачванні унутры прадэмакратычнага руху. У сваю чаргу ўплыў грамадзянскай супольнасці на ўнутрыбеларускую павестку працягвае змяншацца. Дэмсілы на чале з Ціханоўскай прытрымліваюцца канфрантацыйнай рыторыкі ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі, узмацняюць кантакты з афіцыйным Кіевам і кансалідуюць прыхільнікаў сілавога шляху перамен у Беларусі.

Незалежныя медыя і дэмакратычныя сілы канцэнтруюць увагу на ўнутранай павестцы і скандале вакол экс-прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па фінансам і эканоміцы Таццяны Зарэцкай. У выніку чаканні грамадства па змене сітуацыі ўнутры краіны і давер да Кабінета Ціханоўскай сярод прыхільнікаў перамен можа крыху паменьшыцца.

Дэмсілы спрабуюць узмацніць камунікацыю па сацыяльна-эканамічанай тэматыцы – асабліва з групамі насельніцтва, якія ў апошні час незадаволены дзеяннямі рэжыма Лукашэнкі, як, напрыклад, прадпрымальнікамі. Аднак медыйную павестку захопліваюць скандалы ўнутры Кабінету.

У сваю чаргу працэс рэфармавання Каардынацыйнай рады адбываецца з невялікай медыйнай ўвагай і не выклікае істотнай зацікаўленасці сярод прыхільнікаў перамен.

Дэмакратычныя сілы працягваюць спробы паўплываць на змену адносінаў украінцаў у дачыненні да беларусаў. Святлана Ціханоўская агучыла ўмовы свайго прыезду ў Кіеў.

Прадстаўнікі АПК правялі працоўную сустрэчу з лідэрамі міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання Вярхоўнай Рады Украіны “За дэмакратычную Беларусь”.

Каманда Цапкала працягвае працаваць над прасоўваннем і пошукам рэсурсаў для рэалізацыі асабістай ініцыятывы па правядзенню анлайн-рэферэндуму і выбараў у нацыянальны сход. Ініцыятары грамадскага плебісцыту праводзяць сустрэчы ў Брусэлі і Вашынгтоне, а таксама разлічваюць прыцягнуць крытыкаў дзеянняў Кабінета на чарговы Форум дэмакратычных сіл у лістападзе гэтага года.

Адбываюцца звужэнне аўдыторыі дэмсіл з Святланай Ціханоўскай на чале і павелічэнне крытыкі ў дачыненні да дзейнасці Аб’яднанага пераходнага кабінету, а таксама спробы пераразмеркавання ўплыву ў прадэмакратычным руху.

Такім чынам, у бліжэйшы час існуюць рызыкі павелічэння ўзаемнай крытыкі і абвінавачванняў сярод дэмсіл у спробе пераразмеркаваць рэсурсы.
More from @belarusinfocus
  1. Jul 5, 2023Кіруючы клас правёў зачыстку палітычнай прасторы ад апазіцыйных партый і сфармаваў новую п…
  2. Jul 4, 2023А. Лукашенко и В. Путин вновь заговорили о перспективах Союзного государства России и Бела…
  3. Jun 28, 2023«Военный мятеж» ЧВК «Вагнер» во главе с его неформальным лидером Евгением Пригожиным, за к…
  4. Jun 26, 2023Специальная военная операции РФ в Украине вышла на «запланированную» мощность и охватила р…
  5. Jun 20, 2023Какое будущее ждёт отношения Беларуси и Украины? Приглашаю на презентацию нашей аналитичес…
  6. Jun 16, 2023Дэмсілы атрымліваюць рэпутацыйныя страты ў выніку медыйнага рэзанансу ад унутранага канфлі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →