TGViewer
Беларусь у фокусе Беларусь у фокусе @belarusinfocus · 68 subscribers
Post #152 103
Актуальны стан беларускай ідэнтычнасці: прэзентацыя аналітычнага прадукта BISS

21 красавіка, 17.00

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) запрашае на прэзентацыю свайго новага аналітычнага прадукту – “Індэкса ідэнтычнасці”.

У беларускай ідэнтычнасці апошнім часам адбываюцца імклівыя і глыбокія змены. Часткова яны звязаныя з актуальнымі грамадска-палітычнымі працэсамі, а часткова – з доўгатэрміновымі тэндэнцыямі, якія грунтуюцца на дзеяннях грамадскіх ініцыятыў, дзяржавы і бізнесу апошнія некалькі год.

Як перыядычны аналітычны прадукт, “Індэкс ідэнтычнасці” будзе забяспечваць сістэматычны аналіз, які дазволіць адсочваць змены ў беларускай ідэнтычнасці і пазіцыях розных актораў. “Індэкс ідэнтычнасці” накіраваны на тое, каб аналізаваць ключавыя падзеі і заявы стэйкхолдэраў, выяўляць тэндэнцыі ў дынаміцы і фармаваць прагнозы іх далейшага развіцця.

1. Па якой метадалогіі складаецца “Індэкс ідэнтычнасці”?
2. Чым адрозніваюцца падыходы да беларускай ідэнтычнасці ў дзяржавы, грамадства і бізнэсу?
3. Хто робіць больш для ўмацавання беларускай ідэнтычнасці?

У прэзентацыі возьмуць удзел:

⚪️Вадзім Мажэйка – кандыдат культуралогіі, аналітык BISS;
🔴Пётр Рудкоўскі – кандыдат гуманітарных навук, дырэктар BISS;
⚪️Андрэй Расінскі – культуролаг, запрошаны эксперт BISS.

Мовы дыскусіі – беларуская, руская, англійская (сінхронны пераклад).

Прэзентацыя адбудзецца ў Zoom, таксама будзе дасяжная трансляцыя ў Facebook ды YouTube
. Каб узяць удзел у прэзентацыі і мець магчымасць задаваць свае пытанні выступоўцам, запоўніце гэтую форму: https://forms.gle/MEekdWxGGSQhGQXw7
Google Docs The current state of the Belarusian identity: presentation of the Belarusian Institute for Strategic Studies’ analytical product… Speakers: Vadim Mojeiko, PhD in Cultural Studies. Holds a Master’s degree in Management; Piotr Rudkouski, PhD in analytical philosophy, director of BISS; Andrei Rasinski, a cultural scientist, BISS associated expert. The presentation will take place on…
More from @belarusinfocus
  1. Jul 5, 2023Кіруючы клас правёў зачыстку палітычнай прасторы ад апазіцыйных партый і сфармаваў новую п…
  2. Jul 4, 2023А. Лукашенко и В. Путин вновь заговорили о перспективах Союзного государства России и Бела…
  3. Jun 28, 2023«Военный мятеж» ЧВК «Вагнер» во главе с его неформальным лидером Евгением Пригожиным, за к…
  4. Jun 26, 2023Специальная военная операции РФ в Украине вышла на «запланированную» мощность и охватила р…
  5. Jun 20, 2023Какое будущее ждёт отношения Беларуси и Украины? Приглашаю на презентацию нашей аналитичес…
  6. Jun 16, 2023Дэмсілы атрымліваюць рэпутацыйныя страты ў выніку медыйнага рэзанансу ад унутранага канфлі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →