TGViewer
Channel Public Channel
ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ

ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ

@belaruscentrlviv

Мэты дабрачыннага фонду:

🔹дапамога беларусам у дасягненьні перамогі над расеяй;
🔹стварэньне ўмоў для дэакупацыі Беларусі і аднаўленьня сувэрэнітэту народу Беларусі;
🔹абарона правоў беларусаў ва Украіне

📞 +380683256144
📧 belaruscentr@gmail.com
Subscribers
1.05K
Photos
586
Videos
10
Links
90
Recent Posts 9 shown
Post #8642 155
Post #8641 109
Ад імя Грамадскага саюза «Беларуская супольнасць Украіны» і дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» выказваем шчырую падзяку Генеральнаму консулу Рэспублікі Польшча ў Львове Марэку Радзівону за ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці міжнароднай выставы «З Украінай у сэрцы», якое адбылося сёння ў Нацыянальным універсітэце «Львоўская політэхніка».

Для нас вялікі гонар бачыць сярод гасцей мерапрыемства прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, якія падтрымліваюць захаванне памяці пра беларускіх, польскіх і літоўскіх герояў, што аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Украіны.

Разам захоўваем памяць. Разам падтрымліваем Украіну.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
СЛАВА УКРАЇНІ!
ZA NASZĄ I WASZĄ WOLNOŚĆ!
VARDAN TOS!
  • 👍 3
  • ❤ 1
Post #8640 72

Forwarded from Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус

​1 кастрычніка 2023 году на Ліманскім кірунку загінулі ваяры БДК. Вайсковыя прафэсіяналы і сумленныя патрыёты сваіх краінаў: Латвіі, ЗША, Эстоніі, Беларусі.

​Тры гады таму нашая група спецпрызначэння паспяхова выконвала стабілізацыйныя, контрштурмавыя, засадныя і штурмавыя задачы ў складзе 1-га, 2-га і 6-га батальтонаў 66-й АМБр.

​Сёння мы зноўку на Ліманскім кірунку, у складзе батальёну выведкі Hatred, разам з 66-й АМБр бярэм удзел у легендарнай апэрацыі Vivaldi. За кожнага нашага палеглага брата маскаль аддае сотню сваіх рабскіх душаў. Памятаем! Помсцім!

​Гестапа🇧🇾Джэймсан🇧🇾
Сцінгер🇧🇾Платва🇧🇾
  • 🫡 6
  • 😢 1
Post #8638 180
Год таму напярэдадні 1 кастрычніка — Дня абаронцаў і абаронніц Украіны.
Гэта дзень памяці, гонару і падзякі тым, хто аддаў сваё жыццё за волю і незалежнасць.

На Кіеўшчыне БФ «Вільна Білорусь» ўсталявал банер з партрэтамі загінулых беларускіх Герояў, якія змагаліся за нашу і вашу свабоду.
Іх подзвіг — гэта наш агульны боль і гонар.
Яны аддалі жыццё за агульную справу — супрацьстаянне агрэсару і барацьбу за свабоду.

Памяць пра герояў — гэта наш абавязак, працяг іх барацьбы — наша адказнасць.

Слава Героям!
  • 🫡 7
  • ❤ 2
Post #8637 406
🇺🇦🤍❤️🤍🇵🇱🇱🇹

1 кастрычніка, у Дзень абаронцаў і абаронніц Украіны, у Львове адбудзецца ўрачыстае адкрыццё міжнароднай выставы «З Украінай у сэрцы».

Выстава прысвечана памяці беларускіх, польскіх і літоўскіх герояў, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Украіны.

Праект пачынаўся як выстава пра беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі за Украіну. За некалькі гадоў яе ўжо ўбачылі жыхары 29 гарадоў Украіны і Еўропы. Сёння праект выходзіць на новы міжнародны ўзровень, аб’ядноўваючы гісторыі герояў з Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны.

Гэта не толькі выстава. Гэта напамін пра тое, што нашы народы стагоддзямі разам змагаліся за свабоду. Больш за пяцьсот гадоў таму мы разам перамагалі пад Воршай. Сёння мы зноў стаім плячо ў плячо перад агульнай пагрозай.

📅 1 кастрычніка 2026 года
🕘 09:00
📍 Хол першага корпуса Нацыянальнага ўніверсітэта «Львоўская палітэхніка»
(вул. Старосольскіх, 2/4, Львоў)

Вечная памяць героям!
  • ❤ 8
Post #8633 203
Цяпер гэта ўжо гісторыя.
Калісьці тут быў Дом Вольнай Беларусі ў Львове — месца сустрэч, памяці, беларускай культуры і падтрымкі.
  • 🫡 9
  • ❤ 2
  • 😢 1
Post #8631 137
Тры гады таму беларускі ваяр Эдуард Лобаў быў пасмяротна ўшанаваны званнем «Почесний громадянин Хмельницької міської територіальної громади».

Эдуард Лобаў — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, сустаршыня «Маладога Фронту». Былы палітычны вязень, прызнаны вязнем сумлення міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International у 2011 годзе.

З лета 2015 года Эдуард змагаўся за свабоду Украіны ў складзе Тактычнай групы «Беларусь» падчас расійска-ўкраінскай вайны.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну служыў у складзе 72-й асобнай механізаванай брыгады Узброеных Сіл Украіны. Загінуў у баі пад Вуглядарам 26 студзеня 2023 года.

Памяць пра Эдуарда Лобава жыве ў сэрцах беларусаў і ўкраінцаў.

Слава Герою!
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
  • 🫡 8
  • ❤ 1
  • 💔 1
Post #8626 136
Хочам выказаць шчырую падзяку ГО «Спілка автомобілістів Львівщини» і яе кіраўніку Уладзіміру Слушняку за запрашэнне на мерапрыемства, якое сёння адбылося ў Львівському Будинку офіцерів.

Для нас было вялікім гонарам прыняць удзел у гэтай сустрэчы разам з Гетманам Украінскага казацтва Уладзімірам Пілатам, старшынёй Львоўскай абласной арганізацыі Нацыянальнай спілкі журналістаў Украіны Яраславам Клімовічам і нашай партнёркай Данай Мехедавай — старшынёй праўлення ГО «Спілка жінок Львівщини».

Падчас сустрэчы абмеркавалі пытанні захавання гістарычнай памяці, развіцця грамадзянскай супольнасці і міжграмадскага супрацоўніцтва.

Дзякуем за цёплы прыём, адкрытасць да дыялогу і падтрымку. Перакананыя, што наша супрацоўніцтва будзе і надалей развівацца дзеля ўмацавання сяброўства, узаемнай падтрымкі і агульных каштоўнасцяў.

У адзінстве — наша сіла!
Разам да свабоды і перамогі!
  • ❤ 6
  • 👍 1
Post #8619 129
У Роўне ўшанавалі памяць беларускага нацыянальнага Героя Міраслава Лазоўскага

У рамках марафону Жытомір—Роўна адбылося памятнае мерапрыемства, прысвечанае беларускаму добраахвотніку Міраславу Лазоўскаму, які загінуў, абараняючы Украіну ад расійскай агрэсіі.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел сям’я Героя, прадстаўнікі грамадскасці, Таварыства садзейнічання абароне Украіны і ўдзельнікі марафону. Падчас урачыстасці пляменніца Міраслава Лазоўскага ўручыла Кубак Памяці, а яго малодшы пляменнік атрымаў памятны медаль.

Грамадскі саюз «Беларуская супольнасць Украіны» выказвае падзяку нашай партнёрскай арганізацыі — ГС «Саюз аўтамабілістаў Львоўшчыны» і яго кіраўніку Уладзіміру Слушняку за арганізацыю гэтай акцыі памяці.

Міраслаў Лазоўскі застаўся ў гісторыі як беларускі патрыёт, добраахвотнік і Герой, які аддаў жыццё за свабоду Украіны.

Вечная памяць Герою!

Героям слава!
Жыве Беларусь!
  • 👍 2
  • 💔 2
Older posts →

About this channel

How can I read @belaruscentrlviv without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ have?
ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ (@belaruscentrlviv) has 1.05K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →