TGViewer
Channel Public Channel
sacral_BY

sacral_BY

@belarus_sacral

Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Subscribers
2.99K
Photos
8.2K
Videos
31
Links
542

Showing posts older than #9508 · Back to latest

Older Posts 2 shown
Post #9498 697
#менск #sacral_urban
У гэты суботні дзень прапаную лёгкі шпацыр па сталічным завулку. Паўночным завулку. Такі вось закуток з правінцыйнай атмасферай схаваўся недалёка ад плошчы Багушэвіча. Калісьці называўся Лютэранскім (недалёка была кірха) і жылі тут супрацоўнікі Лібава-Роменскай чыгункі.
Забудова пачатку ХХ ст. мае ахоўны статус з 2007 года. Частку яе страцілі яшчэ за савецкім часам, 3 дамы знеслі падчас будаўніцтва 3 галіны метро. Потным аднавілі. На іншым месцы і пераважна з новых матэрыялаў.
Завітвалі раней сюды?
  • ❤ 35
  • 😍 5
  • 👍 2
  • 👏 1
  • 😁 1
  • 🙏 1
Post #9488 664
sacral_BY #тбілісі #грузія #sacral_museum Ну, пасля такога рачнога марафону можна разбавіць мясцовыя краявіды замежнымі. Сёння пакажу грузінскае "Азярцо", этнаграфічны музей-скансэн. А дакладней, умоўна заходні рэгіён і яго драўляныя хаты. Глядзіш на гэтае экзатычнае…
#тбілісі #грузія #sacral_museum
А зараз, спадарства, перанясемся ва ўсходнюю частку Грузіі. Дакладней, глядзім на тое, што яе прэзентуе. Калі ў мінулым допісе ў нас была гэткая драўляная і па-свойму звыклая пастараль, то зараз усё будзе сувора.
Дарбазі - каменны дом з драўляным купалападобным скляпеннем. У пэўным сэнсе зямлянка і літаральна "мая хата, мая крэпасць".
У музеі адкрыта два такіх дамы. Першы ў допісе (зд. 1-6), быццам, прасцейшы за другі (зд. 7-10), але нельга сказаць, што менш цікавы.
🤌🤌
  • ❤ 24
  • 👍 12
  • ❤‍🔥 2
  • 👏 2
  • 💯 1
  • 😭 1
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →