TGViewer
sacral_BY sacral_BY @belarus_sacral · 2.98K subscribers
Post #9518 306
#заслаўе #sacral_urban #sacral_museum
Раптоўнае ўключэнне з Заслаўя. Здавалася б, ужо колькі разоў наведваў, колькі допісаў было, але ж прыемна пэўныя рэчы пераглядзець, а часам і нешта новае пабачыць.
Па-першае, паглядзеў, як у мінулым годзе археёлагі раскапалі рэшты брамы былой фартэцыі. Сур'ёзная інжынерная пабудова была, відаць.
Па-другое, у краязнаўчым музеі зрабілі сімпатычную мікра-выставу з драўляных ліштваў (да 1 лістапада). І агулам, хаця і быў некалі тут, зараз неяк пераглядзеў і так у іх усё прыгожанька зроблена. Музей невялікі, але такі змястоўны. Прыемна там. Ці я тады быў няўважлівы, ці яны за некалькі гадоў неяк экспазіцыі ўладкавалі?
Па-трэцяе, на цэнтральнай плошчы ўсталявалі шапікі, дзе за шклом прадстаўлены экспазіцыі, прысвечаныя пэўнаму месцу і часу з гісторыі горада з макетамі пабудоў, копіямі археалагічных артэфактаў і тэматычнымі выявамі. Вось гэта нічога сабе! Напэўна, нідзе падобнага ня бачыў. Стыль. Заслаўе ўмее прыемна здзіўляць.
Да сувязі.
  • ❤ 32
  • 👍 3
  • 🗿 1
More from @belarus_sacral
  1. Sep 28, 2026#жылічы #sacral_dominium #sacral_museum Як раней анансаваў, выкладваю падборку здымкаў з п…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →