🏴 Паездкі АЧК-Беларусь у верасні
🖤 1-7 верасня — Анархісцкія дні ў Дрэздэне
Мы будзем з нашым дыстра, а прэзентацыя, прысвечаная 5-ай гадавіне пратэстаў у Беларусі, адбудзецца 6 верасня з 14:45 да 16:00.
🖤 4-7 верасня — Анархісцкія дні ў Брэмене
У гэтыя дні можна набыць наш мерч і далучыцца да прэзентацыі "Паўстанне ў Беларусі: пераасэнсаванне" — 4 верасня ў 20:00.
🖤 6-7 верасня — 9-ы Варшаўскі незалежны кніжны кірмаш
Шмат прэзентацый, дыскусій, і, канешне, кніг на незалежным кірмашы ў Варшаве. Шукайце наш стол!
🖤 12-14 верасня — Пражская кніжная вежа
На кірмашы літаратуры, што выдаецца без цэнзуры, вас будуць чакаць сустрэчы з выдаўцамі, пісьменнікамі, лекцыі і прэзентацыі кніг. Мы будзем там — і вы прыходзьце!
🖤 13 верасня — Дзень беларускай кнігі ў Празе
Сярод сучасных беларускіх кнігавыдаўцоў мы будзем прадстаўляць турэмную анархісцкую літаратуру і прадаваць кнігі, у тым ліку напісаныя нашымі таварышамі.
✊ Увесь прыбытак з дыстра накіроўваецца на падтрымку зняволеных анархіста:к Беларусі.
Post #1784
1.38K

- ❤ 9
- 👍 4