TGViewer
Беларусь головного мозга Беларусь головного мозга @belamova · 37.2K subscribers
Post #64940 4.89K

Forwarded from Светлана Тихановская

«Беларусь — яскравы прыклад таго, наколькі цесна звязаныя дэмакратыя і бяспека»

Святлана Ціханоўская выступіла на круглым стале «Беларусь: поўнамаштабная мілітарызацыя» ў межах Варшаўскага форуму па бяспецы. Дыскусію арганізавалі ў партнёрстве з Германскім фондам Маршала (GMF) і BELPOL. У мерапрыемстве бяруць удзел каля 40 гасцей, сярод якіх эксперты ў сферы міжнароднай і еўрапейскай бяспекі.

Лідарка адзначыла, што мілітарызацыя Беларусі і паглыбленне яе інтэграцыі ў расійскую вайсковую сістэму ствараюць пагрозу для ўсёй Еўропы: 
«Пры любым сцэнарыі Беларусь будзе ў цэнтры ўвагі. Менавіта таму я звяртаюся да ўсіх экспертаў і партнёраў, якія сёння знаходзяцца ў гэтай зале, з просьбай дапамагчы нам вярнуць Беларусь у парадак дня еўрапейскай бяспекі».


Таксама яна заклікала захоўваць санкцыі супраць рэжыму і яго ваенна-прамысловага сектара, закрываць магчымасці абыходу абмежаванняў, забяспечваць адказнасць вінаватых і падтрымліваць беларускае грамадства. 

Падчас выступу Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу на новую справаздачу BELPOL, якая раскрывае маштабы вайсковага супрацоўніцтва Мінска і Масквы, і падзякавала камандзе за збор доказаў.

Справаздача ахоплівае чатыры асноўныя кірункі:
1. Мілітарызацыя грамадства — уцягванне грамадзян, у тым ліку дзяцей і моладзі, у ваенна-патрыятычнае выхаванне, фармаванне мабілізацыйнага рэзерву і распаўсюджванне расійскай вайсковай прапаганды.
2. Вайсковая інфраструктура і лагістыка — развіццё вайсковых аб’ектаў, прыстасаванне беларускай чыгуначнай сістэмы да вайсковых перавозак і выкарыстанне грамадзянскай інфраструктуры ў вайсковых мэтах.
3. Мілітарызацыя эканомікі і навукі — пашырэнне абароннай вытворчасці, пастаўкі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў расійскаму ваенна-прамысловаму комплексу і ўдзел навуковых устаноў у вайсковых распрацоўках.
4. Заканадаўства і вайсковы суверэнітэт — змены ў прававой сістэме і паглыбленне вайскова-палітычнай інтэграцыі з Расіяй.

Прамова цалкам.
Справаздача BELPOL па мілітарызацыі Беларусі.
  • ❤ 44
  • 👍 12
  • 💩 8
  • 😢 3
More from @belamova
  1. Oct 13, 2026В Беларусь приехали почти 48 тысяч трудовых мигрантов: откуда больше всего работников С ян…
  2. Oct 13, 2026А что случилось? Силы Обороны Украины выводят из строя логистические объекты в районе росс…
  3. Oct 12, 2026Хранение урожач в Беларуси происходит именно так. Новая серия 😂 https://www.threads.com/s…
  4. Oct 12, 2026Беларусь и Белоруссия Два названия могут сосуществовать? Есть предложение, назвать Белорус…
  5. Oct 12, 2026В новый год - с новыми ставками налогов Беларусов снова "накажут" за большой метраж жилпло…
  6. Oct 11, 2026Был бы на борту Рома Протасевич, посадили бы быстро
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →