«У нас указ прэзыдэнта». Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ на месцы каталіцкіх могілак у цэнтры Менску. РАСЬСЬЛЕДАВАНЬНЕ: https://smarturl.click/AJVnlg
Указ Лукашэнкі дазволіў зьнішчэньне былых каталіцкіх могілак на Залатой Горцы ў цэнтры Менску дзеля будоўлі Акадэміі КДБ.
Новы комплекс Акадэміі нацыянальнай бясьпекі пры КДБ ужо больш за год узводзяць каля касьцёлу Сьвятога Роха. Пры гэтым праект зонаў аховы, зацьверджаны ў 2018 годзе, забараняе тут новае будаўніцтва і пракладку камунікацыяў.
«У нас указ прэзыдэнта», — так галоўная інжынэрка праекту патлумачыла, чаму будаўніцтва ўсё ж працягваецца. Праект прадугледжвае шасьціпавярховы корпус з інтэрнатам на 627 месцаў, стралковай галерэяй, складам зброі, сталовай, басэйнам і спартовым комплексам.
Post #64878
4.07K
