TGViewer
Беларусь головного мозга Беларусь головного мозга @belamova · 37.5K subscribers
Post #64785 6.44K

Forwarded from Светлана Тихановская

Беларускі аўдыягід і ўдзел у Грунвальдскіх урачыстасцях: Ціханоўская і дырэктар музея дамовіліся пра супрацоўніцтва 

Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Варшаве з дырэктарам Музея бітвы пад Грунвальдам Шымонам Дрэем. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел Юрый Меляшкевіч, ініцыятар кампаніі за ўсталяванне бел-чырвона-белага сцяга на Грунвальдскім полі, і Франак Вячорка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай.

Падчас сустрэчы бакі дамовіліся пра доўгатэрміновае супрацоўніцтва і больш заўважную беларускую прысутнасць на Грунвальдскім полі.

Сярод планаў — аўдыягід па-беларуску, удзел прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл і гістарычных рэканструктараў у міжнародных мерапрыемствах музея.

Таксама абмеркавалі магчымасць усталявання памятнага знака беларускім ваярам і флагштока з бел-чырвона-белым сцягам. Больш шырокі ўдзел беларускай супольнасці плануюць да гадавіны Грунвальдскай бітвы ў ліпені 2027 года.

Святлана Ціханоўская:
«Грунвальдская бітва — адна з найважнейшых падзей нашай гісторыі. Яна нагадвае, што беларуская гісторыя — неад’емная частка еўрапейскай. Ужо шмат гадоў беларусы прыязджаюць на Грунвальдскае поле з бел-чырвона-белымі сцягамі. Для нас гэтае месца такое ж важнае і сімвалічнае, як і для палякаў, літоўцаў і ўкраінцаў. Праз супрацоўніцтва з музеем мы хочам зрабіць беларускую прысутнасць больш бачнай і ўмацаваць сувязі паміж нашымі народамі».


Падрабязней — на сайце.
  • 👍 43
  • ❤ 25
  • 💩 5
More from @belamova
  1. Sep 25, 2026Ещё одна СВО? Снова будут атаковать через территорию Беларуси?
  2. Sep 24, 2026У РФ заканчиваются средства на войну? Минфин страны-агрессора анонсировал "налоговые иннов…
  3. Sep 24, 2026В Беларуси помиловали 15 человек, из них 13 по политическим статьям (10 женщин)
  4. Sep 24, 2026Карта потенциальных угроз атак управляемыми дронами территорий Украины: связь обеспечивают…
  5. Sep 23, 2026Оказывается комиссия по возвращению до сих пор существует и даже иногда собирается рассмот…
  6. Sep 23, 2026Бульбаш, с*ка! Я из тебя пюре сделаю! Британский таблоид The Sun опубликовал видео с оккуп…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →