❗️ Стала вядома пра смерць героя нашай апошняй праграмы «Ваяры»
Беларус Аляксандр Царук з пазыўным Сашко быў добраахвотнікам палка Каліноўскага. Вярнуўся з вайны і цяжка захварэў на анкалогію. Сябры ваяра паведамілі, што сёння ранкам Сашко пайшоў з жыцця.
📌 Вы можаце падтрымаць сям'ю ваяра, пералічыўшы грошы на выдаткі на пахаванне. Грошы можна пералічыць на картку старэйшай дачкі Аляксандра, якая займаецца пахаваннем бацькі
Развітанне адбудзецца ў Літве.
Аляксандр упершыню сутыкнуўся з беззаконнем сілавікоў Лукашэнкі задоўга да 2020-га года. У 2020-м таксама ўдзельнічаў у пратэстах і мусіў з’ехаць з Беларусі.
Калі Пуцін скарыстаў Беларусь як плацдарм для ўварвання ва Украіну, Сашко пастанавіў, што будзе ваяваць і далучыўся да палку імя Кастуся Каліноўскага. Сашко прайшоў цяжкія трэнаванні і баі на фронце.
Пра гэта ён расказаў у сваім апошнім інтэрв'ю
Post #97
699
