Па просьбе прадстаўнікоў Рады БНР размяшчаем адказ С. Навумчыка:
Шаноўная пані Олена! Некалькі дзён таму я папрасіў перадаць Вам адказ на Ваш зварот — бачу, што гэтая просьба не была выкананая. Паўтараю яго тут.
Як намесьнік Старшыні Рады БНР, я толькі ў сакавіку 2024 даведаўся, што ўзнагароды Вам і блізкім іншых загіблых герояў ня ўручаныя, папрасіў перадаць іх мне, і давераная асоба ўжо перавезла іх на тэрыторыю Ўкраіны. На вялікі жаль, пасьпець да Дня Волі не атрымлівалася. Цяпер, паўтараю, яны ва Ўкраіне і ў самы бліжэйшы час будуць уручаныя. З шэрагу тэхнічных прычынаў, якія не залежаць ад нас, уручэньні часта адбываюцца не адразу пасьля падпісаньня дэкрэту аб ўзнагароджаньнях. Тое, што ўручэньне сем’ям загіблых спазьнілася, не мая віна, але прыношу Вам і блізкім загіблых прабачэньне і ад сябе, і ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Post #96
653
Рыцарские истории Звернення до Ради Білоруської Народної Республіки від родин білоруських Героїв, які загинули у російсько-українській війні. Отже, я довго відкладала написання цього посту, але ситуація склалась така, що вже немає жодного розуміння чому відбувається саме так.…
- 👍 17