TGViewer
Асацыяцыя беларускіх добраахвотнікаў Асацыяцыя беларускіх добраахвотнікаў @bel_veterans · 231 subscribers
Post #4 2.02K
Прэс-рэліз:
Ветэраны з розных беларускіх дабраахвотных падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны прынялі рашэнне аб стварэнні Асацыяцыі беларускіх ветэранаў

Мэта Асацыяцыі - дапамога ў вырашэнні праблем беларусаў,якія праходзілі службу ў шэрагах УСУ (незалежна ад падраздзялення). Ужо зараз людзі, якія ўдзельнічалі ў баявых дзейяннях, суіыкаюцца з праблемамі ў медыцынскай і юрыдычнай галінах, маюць патрэбу ў рэсацыялізацыі і псіхалагічнай дапамозе.

Яшчэ адной важнай мэтай з’яўляецца праца са сваякамі загінулых і траўмаваных ваяроў, а таксама з сем’ямі тых, хто на дадзены момант служыць у УСУ. Поўны пералік мэт і задач Асацыяцыі паказаны ў нашых сацыяльных сетках.

На дадзены момант ініцыятыўная група былых вайскоўцаў займаецца аказаннем такой дапамогі, аднак у бягучай сытуацыі, калі адстаўнікоў становіцца ўсё больш, надыйшоў час фармалізаваць гэтую дзейнасць.

Асацыяцыя ня будзе з’яўляцца часткай якога-небудзь палітычнага руху ці партыі, але не выключаецца супрацоўніцтва па асобных праектах з рознымі грамадскімі прадстаўнікамі і арганізацыямі.

Арганізацыя ставіць перад сабой задачу дапамагаць як тым ваярам, якія застаюцца ва Украіне, так і тым, хто выязджае за яе межы пасля заканчэння службы. З гэтай нагоды ўдзельнікамі створаныя незалежныя філіялы ва Украіне, Літве і Польшчы

Па ўсіх пытаннях, звязаных з дзейнасцю Арганізацыі, можна звяртацца:

E-mail:
belveterans@gmail.com
Telegram:
https://t.me/bel_veterans
Telegram Асацыяцыя беларускіх добраахвотнікаў Для связи: @Cfanya
  • 👍 33
  • 🤡 1
More from @bel_veterans
  1. Feb 7, 2025Сёння ў 10:00 па кіеўскім часе адбылося пахаванне менавіта так, як хацела Марыя. Памяць пр…
  2. Jan 10, 2025Сябры, сёння мог бы адзначаць свае 33 гады сапраўдны Герой Беларусі — Павел “Борт” Горбач.…
  3. Dec 26, 2024Беларускаму добраахвотніку ва Украіне з пазыўным Бача сёлета споўнілася 60 гадоў. Ён правё…
  4. Nov 20, 2024Па сітуацыі з затрыманым байцом. Паколькі нядобрасумленныя журналісты з Нашай Нівы, няглед…
  5. Nov 7, 2024Вітаўт як дабраахвотнік на ўласныя вочы бачыў, як беларусы дапамагалі ўкраінцам з першых д…
  6. Sep 4, 2024‼️Адразу некалькі важных збораў, якія варта падтрымаць. 1️⃣ Машына для беларускіх добраахв…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →