Для беларусаў вясновы каляндар заўсёды быў напоўнены асаблівым сэнсам ,і адной з самых значных падзей у ім быў (і застаецца!) Юр'еў дзень. Яго адзначаюць 6 мая, і ў народнай традыцыі гэтае свята — сапраўдны водападзел паміж халадамі і паўнавартасным цяплом.Чаму менавіта Юры? У народных павер'ях Святы Юрый лічыцца галоўным заступнікам пастухоў і хатняй жывёлы. Менавіта таму 6 мая было "днём Ікс" для ўсіх сельскіх жыхароў: у гэты дзень скаціну ўпершыню пасля доўгай зімы выганялі на свежыя пашы. Лічылася, што калі Юрый «дабраславіць» статак, то жывёлы будуць здаровымі, а пашавы сезон пройдзе без бед.
У гэтага дня было шмат прыгожых і добрых традыцый. Напрыклад, нашы продкі верылі ў гаючую сілу ранішняй расы: лічылася, што калі памыцца ёю ў Юр'еў дзень, то ўвесь год будзеш поўны сіл і здароўя.Гэтыя гісторыі-не проста фальклор, а жывая памяць аб тым, як цесна жыццё беларуса было звязана з зямлёй і прыродай.
Post #3972
564

- ❤ 23
- 👍 4
- 🤔 2