TGViewer
Бальзам Бальзам @balzam1906 · 1.09K subscribers
Post #3722 16.1K
Дэпрэсію паспрабавалі лячыць відэагульнямі. Вынікі аказаліся нечаканымі

У даследаванні, якое прайшло ў Германіі, узялі ўдзел 46 чалавек, якія маюць дыягназ «дэпрэсія» і рэдка гуляюць у відэагульні. Гэтыя ўдзельнікі былі выпадковым чынам падзеленыя на тры групы: першая гуляла ў «Super Mario Odyssey», другая карысталася праграмай кагнітыўнага навучання «CogPack», а трэцяя атрымлівала стандартнае клінічнае лячэнне (лекі і псіхатэрапія).

Вынікі паказалі, што сімптомы дэпрэсіі знізіліся амаль удвая ў групе, якая гуляла ў «Super Mario Odyssey». У дзвюх іншых групах паказчыкі былі значна меншыя. Удзельнікі з першай групы таксама паказалі больш высокую матывацыю да лячэння.

Аднак навукоўцы не спяшаюцца рабіць высновы і падкрэсліваюць, што неабходна праводзіць далейшыя даследаванні з больш буйной выбаркай.
  • ❤ 35
  • 👍 6
  • 🤡 4
  • 🤯 2
  • 🤬 1
More from @balzam1906
  1. Feb 13, 2024Сацсеткі ахапіў «тэст апельсінавай лупіны», які правярае адносіны з партнёрам на трываласц…
  2. Feb 12, 2024Нямецкі «Плюшкін» варочае мільёнамі, а сам корпаецца ў смецці 80-гадовы Хайнц Б. з горада…
  3. Feb 12, 2024Цыкорыя: кава для бедных ці напой самых здаровых людзей? Адна з беларускіх народных назваў…
  4. Feb 11, 2024Разумны ліфт па-беларуску Гэты магілёўскі ліфт можа павысіць эрудыцыю жыхароў дома. У чым…
  5. Feb 11, 2024Правіла «2-2-2» — простая канцэпцыя шчаслівых адносін Калі вашы адносіны ператварыліся ў р…
  6. Feb 11, 2024Адгадаеце значэнне гэтых словаў на «м»? Для вашых бабуль гэта была б легкатня Займальны тэ…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →