БАЖ салідарны з украінскімі калегамі 🇺🇦
У офісе БАЖ прайшла сустрэча кіраўніцтва арганізацыі з прэзідэнтам Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Сяргеем Таміленкам.
Падчас сустрэчы прадстаўнікі БАЖ пацвердзілі поўную салідарнасць з украінскімі калегамі ва ўсіх пытаннях, у тым ліку, у справе супрацьдзеянні расійскай прапагандзе, абароне журналістаў і журналістак ад расійскіх атак, падтрымцы ўкраінскіх медыя і ў патрабаванні вызвалення ўсіх зняволеных украінскіх журналістаў з расійскага палону.
БАЖ і НСЖУ звязвае цеснае шматгадовае сяброўства і партнёрства, многія гады журналісцкія арганізацыі разам выступаюць з акцыямі салідарнасці, дапамагаюць адно адной на міжнародным і нацыянальным узроўні. БАЖ, як і многія іншыя журналісцкія арганізацыі свету рашуча асуджае напад Расіі на Украіну.
Чытаць цалкам
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Post #21955
199



- ❤ 3
- 👍 1