#магчымасці
Паспейце зарэгістравацца на вэбінар «Фінансаванне медыя: не толькі донары» (дэдлайн — ужо заўтра!)
▫️ Як медыям у экзайле шукаць фінансаванне і не залежыць ад адной крыніцы даходу?
▫️ Якія магчымасці адкрываюць фандрайзінг, краўдфандынг, камерцыйная рэклама і манетызацыя платформаў?
30 верасня на вэбінары з Марыяй Малевіч, прадзюсаркай і галоўнай рэдактаркай «Маланка Медыя» пагаворым пра тое, як сёння ўладкаванае фінансаванне беларускіх медыя і якія магчымасці варта ўлічваць пры планаванні даходаў рэдакцыі.
У праграме:
➡️ Фандрайзінг – галоўныя трэнды і антытрэнды 2026 года, чаканні ад 2027-га. Абмяркуем, як краўдфандынг можа стаць часткай агульнай фандрайзінгавай стратэгіі.
➡️ Манетызацыя платформаў – магчымасці і абмежаванні манетызацыі YouTube і TikTok.
➡️ Рэклама і партнёрства – як працаваць з камерцыйнай рэкламай і будаваць адносіны з рэкламадаўцамі.
➡️ Практыка – паспрабуем стварыць прапанову, якую можна адрасаваць не толькі донарам, але і прыватным партнёрам.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Post #21926
368

- 👍 1