Пакуль мы тут некаторы час забівалі на працу і не надавалі неабходнай увагі пастам і папаўненню базы сістэма так званых судоў у Беларусі працавала безперапынна. Хацелася б нам, канешне, каб суды ў нас працавалі як у нармальных дзяржавах, але што маем то маем...
Можаце нас павіншаваць! Рашэннем Лідскага суда ад 6 верасня нам афіцыйна нададзены статус экстрэмістаў!
Так што маем мы нагоду адкрыць сёння шампанскае. Як скончым святкаваць абавязуемся вернуцца да працы.
А нашыя боты тым часам працуюць без выходных:
Бот зваротнай сувязі, куды дасылаць фота і інфармацыю
@badcar_feedback_bot
Бот праверкі нумару:
@badcar_bot
Будзем удзячны за распаўсюд інфармацыі аб нашым рэсурсе.
Жыве Беларусь!
Post #128
3.21K


- ❤ 9
- 👍 8
- 🎉 2