БЕЛАРУСКІ "ЛЕГМАШ" ПАД САНКЦЫЯМІ ЭЗ ЗА ПРАЦУ НА РАСЕЙСКІ ВПК І ВАЙНУ СУПРАЦЬ УКРАІНЫ!
Завод "Легмаш" у Оршы, які з'яўляецца грамадзянскім прадпрыемствам, быў афіцыйна ўключаны ў 18-ы пакет санкцыяў Эўразьвязу, зацверджаны 18 ліпеня 2025 года. Гэта рашэнне прынята, паколькі Беларусь падтрымлівае расейскую агрэсію.
⚙️ Што вырабляе "Легмаш"? На заводзе, куды год назад наведваўся Аляксандр Лукашэнка, і дзе даклад рабіў старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус, вырабляюцца тармазныя кольцы (вялікія, малыя і падціскныя) для вырабу 9М22У. Пад гэтай абрэвіятурай хаваецца асноўны снарад для РСЗА «Град».
Альянс расследавальнікаў Беларусі ў траўні 2024 года першым звярнуў увагу на тое, што "Легмаш" можа працаваць на расейскую вайсковую прамысловасць, вырабляючы дэталі для снарадаў БМ-21 "Град". Уведзеныя санкцыі пацвярджаюць, што грамадзянскае прадпрыемства "Завод "Легмаш" працуе на расейскі ваенна-прамысловы комплекс і вайну супраць Украіны.
⚠️ Наступствы санкцый для "Легмаша":
• Замарожванне актываў.
• Забарона весці бізнес у ЭЗ.
Варта адзначыць, што супраць "Легмаша" ўжо ўводзілі санкцыі Злучаныя Штаты (у жніўні 2024 года), а пазней Канада і Вялікая Брытанія.
Супраць Беларусі таксама пашыраны санкцыі:
• Поўная забарона на аперацыі з беларускімі банкаўскімі структурамі (шырэй за ранейшае адключэнне ад SWIFT).
• Поўная забарона на імпарт узбраенняў з Беларусі ў ЭЗ.
• Пашыраны спіс тавараў і тэхналогій, што могуць выкарыстоўвацца для ўмацавання вайсковай і прамысловай базы Беларусі (машыны, хімікаты, металы, пластыкі).
• Забараняецца транзіт шэрагу тавараў праз тэрыторыю Беларусі.
Post #265
3.08K

- 👍 29
- ❤ 11