❤️ Шведскі гурток «Handmade»
🗓 Калі: 21.09 (панядзелак) у 18:30
📍 Дзе: Pylimo g.6
👩 💻Зарэгіструйцеся, калі ласка, па спасылцы. Нам важна ведаць колькасць удзельні_ц!
🔥БЯСПЛАТНА🔥
Калі вы жадаеце пабыць у добразычлівай кампаніі, зрабіць свой выраб і знайсці аднадумцаў, то запрашаем на гурток рукадзелля і творчасці Handmade.
Успомнім лета, размалюем каменьчыкі, прывезеныя з мора, і складзем творчыя планы на новы сезон. Можаце захапіць акрылавыя маркеры, свае камні і трафарэты.
Апроч таго, на сустрэчы вы даведаецеся пра методыку шведскіх гурткоў, дзе роўныя навучаюць роўных.
Чакаем вас!
Post #2469
128

- 🔥 1
- 🥰 1
- 🆒 1