АБФ Рэкамендуе!
🔥 Планы на тыдзень: вебiнар “Інструменты, інстытуты, фінансаванне і міжнародныя рэкамендацыі справядлівага пераходу“
На трэцім вэбінары курса па Just Transition ад Green Policy School ўдзельнікі пазнаёмяцца з практычнымі механізмамі рэалізацыі справядлівага пераходу на еўрапейскіх прыкладах.
Эксперт раскажа пра інструменты сацыяльнай абароны, праграмы перанавучання і падтрымкі занятасці, ролю дзяржаўных і мясцовых інстытутаў, прафсаюзаў і сацыяльнага дыялогу, а таксама пра асноўныя крыніцы фінансавання такіх пераўтварэнняў.
Удзельнікі даведаюцца, на якіх міжнародных стандартах будуецца палітыка справядлівага пераходу і якія элементы гэтай сістэмы могуць быць карыснымі для будучай трансфармацыі Беларусі.
Спікер – Дмітры Крэмер, актывіст прафсаюзнага руху з зацікаўленасцю ў зялёным пераходзе.
📍 3 верасня, 19:30 (па Мінску)
👉 Рэгiстрацыя: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScILiKD_VH8epp4TadNPpT9BnGs720wwZBnZnjeR_PWutTHPQ/viewform
Post #2444
232

- 🥰 2
- 🔥 1
- 🆒 1