🚀 РЭМАРА 2026
Рэспубліка Мары, якую ты можаш пабудаваць самастойна!
Што адбываецца, калі ў краіне пала дыктатура?
🙌 “Рэмара” — гэта Live Action Role Play game (LARP), дзе ўдзельнікі і ўдзельніцы становяцца часткай вялікай гісторыі.
На некалькі дзён вы апынецеся ў краіне, якая толькі што перажыла вайну і падзенне аўтарытарнага рэжыму!
🙌 “Рэмара” — гэта не проста гульня.
Гэта прастора, дзе можна даследаваць, як працуюць улада, прапаганда, супольнасць, салідарнасць і адказнасць за агульную будучыню.
Тут няма загадзя напісанага фіналу — гісторыя залежыць ад рашэнняў, якія будуць прымаць самі ўдзельнікі і ўдзельніцы!
👥️ Калі ты любіш ролевыя гульні, цікавішся грамадскімі працэсамі, хочаш пражыць некалькі дзён унутры складанай гісторыі і разам з іншымі паспрабаваць стварыць лепшую будучыню ➡️ далучайся да “Рэмары”!
📅 21–24 жніўня 2026
📍 Польшча
👥️ Для маладых людзей 18–35 гадоў
❗️Каб трапіць, трэба абавязкова падаць заяўку да 1 ліпеня 2026 года ўключна!
💬 Пасля падачы мы звяжымся з вамі і паведамім аб усіх дэталях.
Удзел пакрываецца арганізатарамі_камі.
Памятайце, колькасць месцаў абмежаваная!
Далучайся і чакаем менавіта цябе 🫵
