АБФ Рэкамендуе!
🎬 Кінапрагляд фільма «I Swear» + дыскусія
Запрашаем на сумесны прагляд фільма і наступную дыскусію пра бачнасць, стыгматызацыю, нейраразнастайнасць і тое, як грамадства ўспрымае людзей з сіндромам Турэта.
«I Swear» — брытанская біяграфічная драма, заснаваная на гісторыі шатландскага актывіста Джона Дэвідсана. Фільм распавядае пра жыццё чалавека з сіндромам Турэта, яго сутыкненне са стэрэатыпамі, ізаляцыяй і барацьбу за права быць пачутым. Стужка атрымала высокія ацэнкі крытыкаў і шэраг узнагарод і намінацый.
📅 Дата: 11 чэрвеня
🕖 Час: 19:00
📍 Месца: Шніпішкес, Вільня (дакладны адрас будзе дасланы зарэгістраваным удзельнікам)
🎞 Фільм будзе дэманстравацца на мове арыгіналу з рускімі субцітрамі.
Пасля прагляду адбудзецца адкрытая дыскусія, дзе можна будзе абмеркаваць тэмы, узнятыя ў фільме, і падзяліцца сваімі ўражаннямі.
Удзел бясплатны
Рэгістрацыя па спасылцы
Чакаем вас!
Post #2371
230

- ❤🔥 2
- 🔥 1
- 🥰 1