АБФ Рэкамендуе!
✨ФЕММІТАП 2026
Сінхранізацыя беларускага фемінісцкага поля: фармаванне і развіццё супрацоўніцтва
📍Польшча
3–6 верасня 2026
Дарагія каля:жанкі!
Фемгрупа Беларусь запрашае вас на Феммітап 2026.
Мэта — стварыць прастору для сінхранізацыі фемінісцкага поля, выпрацоўкі агульнага разумення выклікаў і пошуку кропак дотыку.
Удзельні:цы Феммітапа змогуць:
✔️ даведацца, чым карысныя міжнародныя фемінісцкія сеткі і аб’яднанні
✔️ абмеркаваць актуальныя тэндэнцыі развіцця беларускага фемруху
✔️ абмяняцца сучаснымі практыкамі супрацьдзеяння праваму павароту
✔️ пазнаёміцца з феміністкамі розных пакаленняў
✔️ абмеркаваць варыянты выхаду з грантавай залежнасці
✔️ знайсці партнёрак для сумесных дзеянняў
✔️ пазнаёміцца з камандай і дзейнасцю Фемгрупы
Ключавыя напрамкі (key notes):
🔹Пераемнасць і міжпакаленчы дыялог
🔹Міжнародная адвакацыя і праца з фемінісцкімі сеткамі
🔹Гендарна абумоўлены гвалт і харасмент у дэмакратычных прасторах
🔹Устойлівае, дыверсіфікаванае і незалежнае фінансаванне
У Феммітапе возьмуць удзел:
▫️ Актывіст:кі і прадстаўні:цы ініцыятыў, уцягнутыя ў грамадскі, палітычны і нізавы актывізм, якія пазіцыянуюць сябе як фемініст:кі і/ці цікавяцца фемінізмам і гендарнымі пытаннямі.
▫️ Жанчыны*, якія раней не былі ўцягнутыя ў актывізм, але хочуць працаваць з праблемамі сваёй мэтавай ці прафесійнай групы праз фемоптыку.
▫️ Прадстаўніцы Фемгрупы.
⚡️Таксама сярод запрошаных эксперт:ак — грамадскія і палітычныя актывіст:кі, нізавыя ініцыятывы, гендарныя даследчы:цы і эксперт:кі, прадстаўні:цы медыя, культуры, спорту, мастацтва, медыцыны, адукацыі і эканомікі.
🔖Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету.
Колькасць месцаў абмежаваная, удзельні:цы будуць адабраныя на падставе матывацыі.
📆 Дэдлайн падачы заявак: да 5 чэрвеня 2026 года
✅ Пацверджанне ўдзелу: да 15 чэрвеня 2026 года
💬 tg: @stasya_tsiarentsyeva
📩 femgroupbelarus@gmail.com
З салідарнасцю,
каманда Феммітапа 2026 🌸
Post #2365
203

- 🔥 3
- ❤🔥 2
- 🥰 2