Вэбінар «НАМ (НЕ)АБЫЯКАВА ЭКАЛОГІЯ: як мастацтва і радыкальны актывізм лечаць наша здранцвенне»
Мы ведаем пра экалагічны крызіс, але не адчуваем яго. Псіхіка ўключае здранцвенне, а капіталістычная сістэма закалыхвае нашы страхі. І пакуль навукоўцы паказваюць нам сухія лічбы і графікі, мастакі ды актывісты шукаюць іншыя шляхі да нашага спачування.
Разам з арт-менеджаркай і мастацтвазнаўцай Сафіяй Садоўскай разбяром, як яны гэта робяць, на прыкладзе двух галоўных скандалаў года:
👉 Опера-перформанс SEAWORLD VENICE Фларэнціны Хольцынгер на Венецыянскай біенале 2026. Як радыкальная тэлеснасць ператвараецца ў трывожны экаманіфест.
👉 Акцыя групы Futuro Vegetal, якая абліла чырвонай біяфарбай карціну ў Вайсковым музеі Мадрыда.
Пагаворым пра тое, чаму камфорт — галоўны вораг зменаў, і ці можа мастацтва прымусіць нас заўважыць катастрофу, у якой мы суўдзельнічаем.
📅 27 мая а 19:00 паводле мінскага часу
📍 Анлайн у Zoom
🎟️ Удзел бясплатны, але патрэбная рэгістрацыя: https://forms.gle/3XxnRrx1ou94efqd8
