Шведскі філасофскі гурток імя Ігната Абдзіраловіча
🗓 Калі: 26 траўня (аўторак), 19:00
📍 Дзе: Беларускі праваслаўны прыход Канстанцінопальскага патрыярхату ў Вільні, Bokšto g. 4
💸 Уваход вольны
👩 💻Зарэгіструйцеся, калі ласка, па спасылцы. Нам важна ведаць колькасць удзельні_ц!
👉 Ідзем у госці да Беларускага праваслаўнага прыходу Канстанцінопальскага патрыярхату ў Вільні, каб разам разабрацца з тэкстамі аднаго з найбольш незвычайных антычных аўтараў і мысляроў — апостала Паўла.
Ці апраўдвае апостал Павел уладу любымі сродкамі? Улада — ад Бога ці пад Богам?
Чытаем «Пасланне да рымлянаў» і практыкуем крытычную оптыку.
Шведскі філасофскі гурток АФБ імя Ігната Абдзіраловіча і Беларускі праваслаўны прыход Канстанцінопальскага патрыярхату ў Вільні запрашаюць вас на дыскусію.
Post #2347
339

- 🥰 4
- ❤🔥 2
- 👎 1
- 🔥 1
- 🤔 1