TGViewer
АБФ в Литве АБФ в Литве @abflithuania · 835 subscribers
Post #2337 290
АБФ Рэкамендуе!

6–7 ТРАЎНЯ | Дзве сустрэчы з брытанскімі даследчыкамі ў Вільнюсе

На гэтым тыдні ў Беларускім доме адбудуцца два вечары, прысвечаныя асэнсаванню чарнобыльскай тэмы праз навуку і мастацтва.

🗓 6 траўня (серада) | 18:30
Лекцыя доктара Алана Флауэрса

Доктар Алан Флауэрс (Dr. Alan Flowers) — фізік і праваабаронца, які прысвяціў значную частку кар'еры вывучэнню Чарнобыля і папулярызацыі беларускай культуры. Як старшыня Англа-беларускага таварыства, ён прапануе погляд на тое, як за 40 гадоў змянілася навуковае і грамадскае ўспрыманне аварыі на ЧАЭС.👉 Рэгістрацыя

🗓 7 траўня (чацвер) | 18:30
Творчы вечар доктара Джайлса Сазэрлэнда

Джайлс Сазэрлэнд (Dr. Giles Sutherland) — паэт і арт-крытык выдання The Times Scotland. У сваіх паэмах ён даследуе тэмы ландшафту і экалагічнай адказнасці. Гэта будзе размова пра тое, як паэзія дапамагае артыкуляваць складаны досвед і захоўваць прыродную спадчыну.👉 Рэгістрацыя

📍 Дзе? Цэнтар беларускай культуры (Vilniaus g. 20, Vilnius)
👉 Уваход: вольны (вітаюцца данаты).

Падзея праходзіць ў межах кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай “Зялёная сетка”, Экадомам і Альянсам «Зялёная Беларусь», пры падтрымцы Dialog büro.
  • 🔥 6
  • ❤‍🔥 1
  • 🆒 1
More from @abflithuania
  1. Oct 1, 2026Шведский кружок 🍑 Sex Education 🍑 Когда: 3.10 (суббота), 18:00 Место: Pylimo g.6. Вход ч…
  2. Sep 30, 2026Приглашаем на групповые занятия с психологиней ✨ Тренинг «Раскрытие собственного потенциал…
  3. Sep 28, 2026Приглашаем на групповые занятия с психологиней ✨ Тренинг «Раскрытие собственного потенциал…
  4. Sep 28, 2026👜 Приглашаем на встречу шведского кружка «ТВОРЧЕСКИЙ» ✨ 🗓 Когда: 03.10.2026 в 13:00 📍 А…
  5. Sep 28, 2026🎨 Шведский кружок для детей "Арт-часок"🪡 🗓Когда: 2 октября (пятница), 17:00 📍Где: Pyli…
  6. Sep 28, 2026🔥 Расписание шведских кружков для взрослых и детей Проходящие в офисе АБФ - Вильнюс, Pyli…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →