АБФ Рекомендует!
Вільнюс!
Запрашаем на вечар гісторый, якія важна пачуць — разам будзем глядзець фільмы і пагаворым пра жыццё квір-людзей у Беларусі. У вас таксама будзе магчымасць распавесці сваю гісторыю — сталення, кахання, эміграцыі, барацьбы
🎥Разам мы паглядзім дакументальныя стужкі пра квір-людзей з Магілёва і Гомеля — MOGILOVE і GOMELOVE.
Гэта шчырыя гісторыі пра каханне, пошук сябе і супраціў у гарадах, дзе быць сабой асабліва складана
🕑26 верасня (пятніца), 18:30
📍Вільнюс, Teatro g. 3 (прастора АБФ "МісіЯ")
🌈Пасля прагляду — дыскусія, дзе кожн:ая зможа падзяліцца думкамі і эмоцыямі, абмеркаваць праблемы і магчымасці для падтрымкі квір-супольнасці ў Беларусі і за яе межамі
❤️Таксама мы зладзім агляд ананімізаваных кейсаў квір-людзей з Беларусі — даведаемся пра іх лёсы і шляхі, пра пераслед з боку дзяржавы і ўладкаванне на новым месцы.
Вы таксама зможаце падзяліцца з намі і іншымі ўдзельні:цамі сваімі гісторыямі. Квір-вечар — гэта safe space для ўсіх, хто хочуць выказацца і быць пачутымі
‼️Абавязковая рэгістрацыя
Post #2072
224

- ❤🔥 5
- 🥰 1
- 🆒 1