АБФ Рэкамедуе!
Прэзентацыя-дыялог кнігі "Солидарность потрясенных. Эссе о Беларуской революции"
з аўтаркай філосафкай Таццянай Шчытцовай
Як з’явіліся "мы"?
Як і чаму салідарызаваліся тыя, хто не ведаў адзін аднаго да лета 2020?
Новы калектыўны палітычны суб’ект - гэта ўсё яшчэ мы, ці салідарнасць растала ў драматычнай паўсядзённасці?
Мірны пратэст - безумоўная стратэгія ці памылка?
Мы не можам спыніцца асэнсоўваць такія пытанні, ад адказу на іх залежыць наша персанальная і агульная будучыня - то давайце сабяромся паслухаць і паразважаць!
Гэта будзе вечар інтэлектуальнай працы, аналізу ды асэнсавання. Годнасці ды ўдзячнасці тым, хто побач. Вечар прэзентацыі кнігі-даследавання, вечар дыялогу
🕰 30 лістапада 2024 | 17.00
📍 Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры ў Вільні [Vilniaus, 20]
☕️ Калі ласка, зарэгіструйцеся
Да добрай сустрэчы ў апошні дзень восені!🍁
Post #1685
262

- 🥰 3
- 🆒 2
- 🔥 1