АБФ Рэкамендуе!
Ініцыятыва Let’s Wiki пры падтрымцы Science at Risk і Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча запрашае на варкшоп па працы з Вікіпедыяй “Вяртанне імёнаў”.
📍Архіў Віленскага беларускага музея мае шмат цікавых дакументаў вядомых беларусаў міжваеннага і паваеннага часу, а валанцёры музея зрабілі вялікую працу, алічбаваўшы іх і зрабіўшы вопісы.
💡 На новым варкшопе разам з экспертам, Уладзіславам Чаховічам, архітэктарам, блогерам, аўтарам тэлеграм-канала "Спадчына" і стваральнікам тысяч артыкулаў беларускай Вікіпедыі зробім так, каб гэтыя звесткі былі дасяжныя не толькі архівістам, але і шырокаму колу людзей - дададзім іх у Вікіпедыю, пры гэтым звернем увагу на пытанні крыніц і спасылак на іх у вікіпедыйных артыкулах.
✅ Прыходзьце разам працаваць з Вікіпедыяй ці проста даведацца цікавыя факты пра беларускую супольнасць Вільні міжваеннага і паваеннага часу.
📅 Запрашаем 21 лістапада а 19:00 у Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Вільня, вул. Віленская, 20) ці анлайн. Рэгістрацыя - па спасылцы.
Post #1676
256
