TGViewer
АБФ в Литве АБФ в Литве @abflithuania · 835 subscribers
Post #1672 339
Вільня і Vilnius. «Белоруссия» ці «Беларусь»? Як і чаму Marya ці Uladzimer становяцца Maria і Vladimir? Што такое посткаланіяльнае пісьмо? Разбяромся на філасофскім гуртку.

Сацыялінгвіст Уладзіслаў Гарбацкі зноў у філасофскім гуртку АБФ імя Ігната Абдзіраловіча

Мы тут і далей працягваем эксперыментаваць з фарматамі і не толькі ходзім у госці да разнастайных супольнасцяў у Вільні, але і запрашаем да сябе цікавых эксперт_ак.

Гэтым разам да нас завітае палітолаг і гісторык мовы Уладзіслаў Гарбацкі, каб паразмаўляць пра дэкаланізацыю і посткаланіяльнае пісьмо.

Запрашаем ў нашыя Абдзіраловічы, дакладней на новыя і цікавыя абмеркаванні ў філасофскім гуртку АБФ імя Ігната Абдзіраловіча.

👌Што будзе?
Трошку тэкстаў пра фемінітывы, пасля абмеркаванне разам з госцям. А ячшэ пазнаёмімся, раскажам пра прынцыпы і гісторыю АБФ.

🗓Калі: 21.11 (чацвер) у 19.30
📍Месца: Каштоўнасная прастора "МісіЯ" па адрасе Вільнюс, Teatro g. 3
💸 Бясплатна
Працоўныя мовы: расейская, беларуская і ўкраінская
‼️Зарэгіструйцеся, калі ласка, па спасылцы, нам важна ведаць колькасць удзельні_ц!

👉Філасофскі гурток — гурток для тых, хто чытае і думае, рэфлексуе і крытыкуе. Будзем развіваць крытычнае мысленне і крытыкаваць актуальную сацыяльнасць, задаваць пытанні і спрачацца аб метадах. Творачы зруйнуем!

Таксама на нашай сустрэчы вы даведаецеся пра методыку шведскіх гурткоў, як вучыцца самім і навучаць іншых. Усё гарызантальна, лайтова і ўтульна.
  • 🆒 4
  • 🔥 3
  • 🥰 3
  • 😱 1
More from @abflithuania
  1. Oct 14, 2026АБФ Рэкамендуе! 🕯️ Дарагія сябры і сяброўкі, набліжаюцца Дзяды! ☦️ Наша віленская правасл…
  2. Oct 14, 2026🍂 Приглашаем на новую встречу кружка «ТВОРЧЕСКИЙ» 🎨 🗓 Когда: 17.10.2026 в 13:00 📍 Адре…
  3. Oct 13, 2026Приглашаем на групповые занятия с психологиней ✨ Тренинг «Раскрытие собственного потенциал…
  4. Oct 13, 2026Шведский кружок 🍑 Sex Education 🍑 Когда: 17.10 (суббота), 18:00 Место: Pylimo g.6. Вход…
  5. Oct 12, 2026Встреча для взрослых «КиноПросмотр» 🎥 🗓Когда: 15.10 (четверг), 18:45 📍Место: Pylimo g.6…
  6. Oct 12, 2026🎨 Шведский кружок для детей "Арт-часок"🪡 🗓Когда: 16 октября (пятница), 17:00 📍Где: Pyl…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →