АБФ Рэкамендуе!
Ты – беларуска, якая зараз жыве ў Польшчы?
Хочаш распачаць сваю справу альбо рэалізаваць свой адукацыйны, культурніцкі, экалагічны альбо іншы праект?
Шукаеш падтрымкі і парадаў, як гэта лепш зрабіць?
Тады табе дакладна да нас! Заяўляйся на наш Акселератар і пачынай увасабляць у жыццё свае самыя смелыя задумы!
Каго мы запрашаем?
Найперш тых, хто вымушана пакінулі Беларусь і спрабуюць распачаць уласную справу альбо грамадскія праекты ў Польшчы.
Мы імкнемся падтрымаць ініцыятывы матываваных жанчын любога ўзросту, якія не склалі рукі і гатовыя змяняць сваё жыццё і свет навокал да лепшага.
Што мы прапануем?
Часам для рэалізацыі ідэі не хапае адной важнай рэчы – падтрымкі. Менавіта гэта мы табе і прапануем!
У час працы Акселератара і пасля яго з дапамогай дасведчаных экспертак і іншых удзельніц ты зможаш:
📌лепш зразумець, што менавіта хочаш
📌спланаваць, як гэтага можна дасягнуць
📌пралічыць, якія выдаткі спатрэбяцца
📌зрабіць свой праект больш прываблівым і медыйным
📌знайсці ў сабе суперсілу і кропкі росту
📌паклапаціцца пра ўласнае псіхалагічнае здароўе.
Зарэгіструйцеся па спасылцы
Post #1618
359

- ❤🔥 5
- 🔥 2
- 😁 1