АБФ Рэкамендуе!
🎥Фестываль кіно пра правы чалавека Nepatogus kinas запрашае на паказы фільмаў і дыскусію, прысвечаныя сітуацыі ў Беларусі.
15 кастрычніка, кінатэатр Scalvija:
✅ Паказ фільма “Хто, калі не мы?”
Фільм распавядае пра траіх жанчын, якія працягваюць змагацца нават пасля задушэння пратэстаў у Беларусі.
🎤 Асаблівы госць: адна з гераінь фільма.
📜 Ліст Насты Лойкі прагучыць у перакладзе на літоўскую.
📍 Пачатак: 18:30
🎟 Білеты (кошт: ад 3.35 да 6.35 еўра): Набыць білеты
Дэталі: Спасылка на сайт фестывалю
17 кастрычніка, Нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса (пр. Гедыміна, 51, Вільня)
✅ Паказ фільма “Калі ідзеш праз пекла — не спыняйся”
Фільм заснаваны на лістах беларускіх жанчын, якія яны напісалі ў зняволенні.
🎤 Дыскусія: з удзелам беларускіх праваабаронцаў і літоўскіх экспертаў.
📜 Мова дыскусіі: беларуская і літоўская.
📍 Пачатак: 18:30
🎟 Уваход вольны — неабходна набыць бясплатны білет: Набыць білет
Дэталі: Спасылка на сайт фестывалю
18 кастрычніка, Каўнас, кінатэатр Romuva:
✅ Паказ фільма “Хто, калі не мы?”
Фільм распавядае пра траіх жанчын, якія працягваюць змагацца нават пасля задушэння пратэсту ў Беларусі.
🎤 Асаблівы госць: адна з гераінь фільма.
📜 Ліст Насты Лойкі прагучыць у перакладзе на літоўскую.
📍 Пачатак: 18:00
🎟 Білеты (кошт: ад 3 да 6 еўра): Набыць білеты
Дэталі: Спасылка на сайт фестывалю
Усе імпрэзы праводзяцца сумесна з Гётэ-Інстытутам у Літве ў межах праграмы Goethe-Institut in Exile, Фондам імя Конрада Адэнаура і кінафестывалем фільмаў па правах чалавека Nepatogus kinas (Нязручныя фільмы).
Post #1612
354

- 🔥 5
- ❤🔥 2
- 🥰 2